Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інкрасбры́дынг

(англ. incrossbreeding)

скрыжоўванне дзвюх добра спалучальных інбрэдных ліній розных парод жывёл для атрымання высокапрадукцыйнага патомства.

інкро́сінг

(англ. incrossing)

скрыжоўванне дзвюх інбрэдных добра спалучальных ліній адной пароды жывёл для атрымання высокапрадукцыйнага патомства.

інкрустава́ць

(лац. incrustare)

рабіць інкрустацыю.

інкруста́цыя

(лац. incrustatio = пакрыццё чым-н.)

узоры, малюнкі на паверхні якога-н. прадмета з урэзаных у яе кавалачкаў дрэва, косці, перламутру і інш.

інкрымінава́ць

(с.-лац. incriminare)

прад’яўляць каму-н. абвінавачванне ў чым-н. (напр. і. пакражу).

інкрыміна́цыя

(с.-лац. incriminatio)

прад’яўленне каму-н. абвінавачвання ў чым-н.

інкрэто́рны

(ад інкрэты)

тое, што і гарманальны.

інкрэ́ты

(лац. incretus = выдзелены)

тое, што і гармоны.

інкрэ́цыя

(лац. incretio = выдзяленне)

выдзяленне пэўнай групай залоз арганізма чалавека і жывёл асаблівых фізіялагічна актыўных рэчываў (гармонаў) непасрэдна ў кроў або лімфу.

інкуба́тар

(ад лац. incubare = выседжваць птушанят)

апарат для штучнага вывядзення маладняку сельскагаспадарчых птушак з яец.