Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэрстэля́рны

(ад інтэр- + лац. stella = зорка)

міжзорны.

інтэрсуб’екты́ўнасць

(ад інтэр- + суб’ектыўнасць)

тэрмін у некаторых суб’ектыўна-рэалістычных тэорыях для абазначэння феноменаў (з’яў), што не залежаць ад асобнага суб’екта, выходзяць за сферу яго індывідуальнай свядомасці, але не існуюць аб’ектыўна.

інтэрты́п

(ад інтэр- + -тыгі)

наборная радкова-адліўная машына, падобная па канструкцыі на лінатып.

інтэрфа́за

(ад інтэр- + фаза)

стадыя жыццёвага цыкла клеткі паміж двума паслядоўнымі дзяленнямі мітозу.

Інтэрфа́кс

(англ. Interfax)

расійскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1989 г.

інтэрфе́йс

(англ. interface, ад лац. inter = паміж + англ. face = твар, знешні выгляд)

сістэма уніфікаваных сувязей і сігналаў у вылічальнай тэхніцы, праз якія ўстройствы вылічальнай сістэмы злучаюцца паміж сабой.

інтэрферо́метр

[ад інтэрфер(энцыя) + -метр]

аптычны вымяральны прыбор, дзеянне якога заснавана на з’яве інтэрферэнцыі (гл. таксама мікраінтэрферометр, радыёінтэрферометр).

інтэрферо́н

(ад лац. inter = паміж + ferre = несці)

рэчыва, якое выпрацоўваецца клеткамі пасля кантакту з вірусам і робіць іх больш-менш неўспрымальнымі да віруснай інфекцыі.

інтэрферэ́нцыя

(ад інтэр- + лац. ferens, -ntis = які нясе, пераносіць)

1) узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваль (светлавых, гукавых, электрычных) пры іх накладванні адна на другую;

2) з’ява пры заражэнні арганізма рознымі вірусамі, калі пад уздзеяннем адных з іх клеткі арганізма выпрацоўваюць інтэрферон, што падаўляе развіццё іншых вірусаў;

3) узаемапранікненне моўных элементаў у выніку кантактавання моў.

інтэрфі́кс

(ад інтэр- + лац. fixus = прымацаваны)

лінгв. частка слова, якая служыць для злучэння іншых марфем.