прыкладная эканам. дысцыпліна, якая даследуе спажывецкую вартасць тавараў. Вывучае карысныя якасці прадметаў працы, заканамернасці фарміравання асартыменту тавараў і яго структуру. класіфікацыю. кадзіраванне, стандартызацыю, фактары. якія абумоўліваюць якасць тавараў, спосабы яе кантролю і ацэнкі, умовы захавання спажывецкай вартасці тавараў пры іх транспарціроўцы, захоўванні, рэалізацыі і эксплуатацыі, а таксама эстэтыку тавараў. Падзяляецца на Т. харчовых і нехарчовых тавараў.
Узнікла ў 16 ст. ў сувязі з развіццём знешнегандл. сувязей. Першая кафедра Т. расл. і жывёльных фармацэўтычных матэрыялаў заснавана ў Падуанскім універсітэце ў 1549. У Расіі адным з першых падручнікаў па Т. была «Гандлёвая кніга» (1575). Патрэбнасць у аб’ектыўнай ацэнцы спажывецкіх каштоўнасцей тавараў вызначыла неабходнасць даследавання складу. уласцівасцей і тэхналогіі перапрацоўкі сыравіны і матэрыялаў; лічылася, што Т. павінна грунтавацца на вывучэнні хіміі. фізікі і інш. прыродазнаўчых навук. Сукупнасць ведаў пра тавары. іх уласцівасці, класіфікацыю, спосабы захоўвання і спажывання выкладзены ў працах І.Г.Людовіцы «Асновы поўнай гандлёвай сістэмы» (1756, 2-е выд. 1789). І.Бекмана «Уводзіны ў таваразнаўства. або Вучэнні аб важнейшых і замежных таварах» (1774). М.Я.Кітары «Публічны курс таваразнаўства» (1860) і інш. Як самаст. дысцыпліна Т. пачало выкладацца ў канцы 18 ст. ў камерцыйных сярэдніх і ВНУ.
У пач. 20 ст. Т. сфарміравалася як навука. У 1907 у Маскве засн. першы камерцыйны ін-т, выдаваліся падручнікі. У пач. 1990-х г. у СССР у розных ВНУ было 38 кафедраў Т.
У Беларусі ў пач. 21 ст. Т. — адна з асн. дысцыплін пры падрыхтоўцы таваразнаўцаў, менеджэраў, экспертаў і інш. у Беларускім эканамічным універсітэце, Бел. гандлёва-эканам. ун-це спажывецкай кааперацыі (гл.Гомельскі кааператыўны інстытут), Віцебскім тэхналагічным універсітэце.
сістэма мерапрыемстваў па давядзенні тавараў ад вытворцаў да рознічных гандл. арг-цый і прадпрыемстваў у колькасці і асартыменце, якія адпавядаюць попыту насельніцтва. Уключае аптовыя закупкі тавараў, іх дастаўку ў магазіны, захоўванне і падрыхтоўку да продажу.
маса вырабленых і пушчаных у продаж па дзеючых цэнах тавараў, якія забяспечваюць наяўнымі ці безнаяўнымі грашамі плацежаздольны попыт на іх прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, насельніцтва. Грошы называюць таварна не забяспечанымі, калі іх больш, чым кошт тавараў у бягучых рыначных цэнах. Наяўнасць такіх грошай — адна з прычын інфляцыі.
рынак аптовага гандлю таварамі масавай вытв-сці, якія адпавядаюць вызначаным узорам (стандартам) і цэны на якія фарміруюцца пад уздзеяннем попыту і прапановы. Ствараецца шляхам добраахвотнага аб’яднання заснавальнікаў біржы: вытворцаў, уладальнікаў і спажыўцоў тавараў, пасрэдніцкіх арг-цый, замежных фірм і інш. Адрозніваюць Т.б. рэальнага тавару і ф’ючэрсныя, на якіх заключаюцца беставарныя пагадненні на пэўны тэрмін; закрытыя, дзе ўдзельнічаюць біржавыя пасрэднікі (брокеры), і адкрытыя — акрамя брокераў удзел у гандлі прымаюць і наведвальнікі. Для Т.б. характэрны: рэгулярнасць кірмашоў у пэўным месцы, уніфікацыя асн. патрабаванняў да якасці тавараў, умоў і тэрмінаў пастаўкі, свабодная купля і продаж — пакупнік вольны выбіраць прадаўца, вызначаць сваю цану і інш.
Узніклі ў Зах. Еўропе ў 16—17 ст. з сярэдневяковых кірмашоў. У 18—19 ст. сталі гал. формай унутр. і міжнар. аптовага гандлю. У Расіі ў пач. 20 ст. было больш за 150 Т.б. На Беларусі ў 1908 узнікла Мінская (лясная), напярэдадні 1-й сусв. вайны — Віцебская Т.б. У перыяд нэпа (да 1930) Т.б. існавалі ў СССР.
Найбуйнейшымі Т.б. з’яўляюцца Лонданская (каляровыя металы, збожжа, цукар і інш.), Нью-Йоркская (каўчук, бавоўна. кава і інш.), Міланская, Гамбургская, Амстэрдамская і інш.
грамадская форма арганізацыі вытворчасці, пры якой прадукты вырабляюцца для абмену праз куплю-продаж. Абумоўлена грамадскім падзелам працы, эканам. адасобленасцю вытворцаў, неабходнасцю абмену прадуктаў для забеспячэння грамадскіх патрэб праз рынак. Развіваецца і рэгулюецца ў адпаведнасці з аб’ектыўнымі эканам. законамі: вартасці, попыту і прапанавання, канкурэнцыі, грашовага абарачэння і інш. Узнікла ў перыяд першабытнаабшчыннага ладу, развівалася і набыла ўсеагульны характар ва ўмовах класічнага капіталізму і сучаснай рыначнай эканомікі. калі аб’ектам куплі-продажу робяцца ўсе фактары вытв-сці. Існуюць механізмы самаразвіцця і самарэгулявання Т.в., сваёй эканам. дзейнасцю дзяржава дапаўняе і накіроўвае гэтыя працэсы. У сацыяльна арыентаванай рыначнай эканоміцы, напр., можна вылучыць нетаварны сектар, у які ўваходзіць вытв-сць даброт, якія без удзелу рынку пераходзяць у сферу спажывання (фундаментальныя навук. даследаванні, бясплатныя адукацыя, ахова здароўя і інш.). Гл. таксама Таварная гаспадарка.
тып гаспадаркі (вытворчасці, эканомікі), дзе выраб прадукцыі, выкананне работ ці паслуг арыентаваны на рынак, а сувязь паміж вытворцамі і спажыўцамі ажыццяўляецца праз куплю-продаж тавараў. Гл. таксама Таварная вытворчасць.
прадметы спажывання, прызначаныя для рэалізацыі на ўнутр. рынку ці на экспарт у пэўны час і па канкрэтнай цане. Выяўляюць магчымасці таварнага рынку забяспечыць патрэбы насельніцтва. Крыніцамі ўтварэння Т.р. з’яўляюцца: прам-сць; с.-г. вытворчасць; тавары, якія выпускаюцца прыватнымі вытворцамі; імпарт; таварныя запасы. Т.р. ахопліваюць не ўсю прадукцыю прадметаў спажывання, паколькі частка яе застаецца ў вытворцаў для ўнутрыгасп. патрэб і натуральнага спажывання. Але яны могуць і перавышаць аб’ём прадукцыі за кошт пераходных запасаў і імпарту тавараў. Аб’ём Т.р. на рынку залежыць ад велічыні плацежаздольнага попыту, даступнасці тавараў для спажыўцоў, стабільнасці рынку, канкурэнцыі, сабекошту вытв-сці, дынамікі цэн, колькасці таваравытворцаў і іх зацікаўленасці ў вытворчасці і інш. Ва ўмовах пераходнай эканомікі дзяржава з’яўляецца сувязным звяном у кіраванні таварнымі сістэмамі; з гэтай мэтай распрацоўваюцца на перспектыву балансы попыту і прапанавання таварных груп, устанаўліваюцца заданні на закупку ў айч. вытворцаў тавараў для ўнутр. рынку, рэгламентуюцца цэны і ўзроўні рэнтабельнасці сацыяльна-значнай прадукцыі і прадукцыі прадпрыемстваў-манапалістаў.
колькасць тавару вызначанага віду, які знаходзіцца ў сферы таварнага абарачэння, у працэсе руху ад вытворцы да спажыўца (транспартаванне. на складах) і спрыяе нармальнаму функцыянаванню гандлю. Не павінен быць залішні, таму што павялічваюцца выдаткі на захоўванне. Адрозніваюць Т.з. бягучага захоўвання (забяспечваюць штодзённыя патрэбы гандлю), сезонныя (для забеспячэння бесперабойнага гандлю ў перыяд сезоннай змены попыту і прапанавання), датэрміновага завозу (для гандлю ў цяжкадаступных па ўмовах надвор’я рэгіёнах), мэтавыя (на выпадак увядзення асобага становішча; гл.Дзяржаўныя рэзервы).
абазначэнне ці сімволіка. якая зарэгістравана на падставе дзеючага заканадаўства і ставіцца на тавары (часам на ўпакоўцы): садзейнічае адрозненню аднародных тавараў (паслуг) розных юрыд. або фіз. асоб і іх рэалізацыі. Можа мець слоўныя (у т. л. імёны ўласныя), літарныя. лічбавыя, аб’ёмныя абазначэнні або іх камбінацыі, любы колер ці колеравыя спалучэнні. Асн. патрабаванні да Т.з.: прастата, індывідуальнасць, распазнавальнасць, прывабнасць для спажыўцоў, адсутнасць элементаў герба, дзярж. сцяга і інш. абазначэнняў, што з’яўляюцца аб’ектамі выключнай уласнасці дзяржавы і ўрада. У Т.з. можна ўключаць скарочаныя ці поўныя назвы міжнар. і міжурадавых арг-цый, пячаткі, узнагароды і інш. знакі адрознення, як неахоўваемыя элементы, калі на гэта ёсць згола адпаведнага кампетэнтнага органа ці іх уладальніка. Рэгіструецца ў краіне, дзе фірма мае намер яго выкарыстоўваць. На сусв. рынку тавары. маркіраваныя Т.з., звычайна на 15—20% каштуюць даражэй, чым немаркіраваныя. Уладальнік Т.з. мае выключнае права на яго выкарыстанне, ён можа прадаць яго юрыд. або фіз. асобам па ліцэнзійных пагадненнях. Зарэгістраваны ў рамках міжнар. пагадненняў (напр., Парыжскай канвенцыі па ахове прамысл. уласнасці), карыстаецца аховай ва ўсіх краінах-удзельніцах і наз. сусветным Т.з. Разам з Т.з. у якасці фірменнага знака ўжываецца гандлёвая марка, якой абазначаюцца не адзін, а ўсе тавары пэўнай фірмы.