ТАВАРАЗНА́ЎСТВА,

прыкладная эканам. дысцыпліна, якая даследуе спажывецкую вартасць тавараў. Вывучае карысныя якасці прадметаў працы, заканамернасці фарміравання асартыменту тавараў і яго структуру. класіфікацыю. кадзіраванне, стандартызацыю, фактары. якія абумоўліваюць якасць тавараў, спосабы яе кантролю і ацэнкі, умовы захавання спажывецкай вартасці тавараў пры іх транспарціроўцы, захоўванні, рэалізацыі і эксплуатацыі, а таксама эстэтыку тавараў. Падзяляецца на Т. харчовых і нехарчовых тавараў.

Узнікла ў 16 ст. ў сувязі з развіццём знешнегандл. сувязей. Першая кафедра Т. расл. і жывёльных фармацэўтычных матэрыялаў заснавана ў Падуанскім універсітэце ў 1549. У Расіі адным з першых падручнікаў па Т. была «Гандлёвая кніга» (1575). Патрэбнасць у аб’ектыўнай ацэнцы спажывецкіх каштоўнасцей тавараў вызначыла неабходнасць даследавання складу. уласцівасцей і тэхналогіі перапрацоўкі сыравіны і матэрыялаў; лічылася, што Т. павінна грунтавацца на вывучэнні хіміі. фізікі і інш. прыродазнаўчых навук. Сукупнасць ведаў пра тавары. іх уласцівасці, класіфікацыю, спосабы захоўвання і спажывання выкладзены ў працах І.​Г.​Людовіцы «Асновы поўнай гандлёвай сістэмы» (1756, 2-е выд. 1789). І.​Бекмана «Уводзіны ў таваразнаўства. або Вучэнні аб важнейшых і замежных таварах» (1774). М.​Я.​Кітары «Публічны курс таваразнаўства» (1860) і інш. Як самаст. дысцыпліна Т. пачало выкладацца ў канцы 18 ст. ў камерцыйных сярэдніх і ВНУ.

У пач. 20 ст. Т. сфарміравалася як навука. У 1907 у Маскве засн. першы камерцыйны ін-т, выдаваліся падручнікі. У пач. 1990-х г. у СССР у розных ВНУ было 38 кафедраў Т.

У Беларусі ў пач. 21 ст. Т. — адна з асн. дысцыплін пры падрыхтоўцы таваразнаўцаў, менеджэраў, экспертаў і інш. у Беларускім эканамічным універсітэце, Бел. гандлёва-эканам. ун-це спажывецкай кааперацыі (гл. Гомельскі кааператыўны інстытут), Віцебскім тэхналагічным універсітэце.

М.​М.​Нясмелаў.

т. 15, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)