тытул правіцеляў Харэзма ў 951—1220. Існавалі 3 дынастыі Х.: першая
[951—1017] скінута султанам Махмудам Газневі, намеснік якога ў Харэзме Алтунташ (1017—32] пачаў новую (другую) дынастыю [1017—43],
скінутую сельджукамі; 3-я дынастыя т.зв. Вялікіх харэзмшахаў засн. каля 1077 Ануштэгінам Гуршахам. Пры Х. іль-Арслане [1156—72], пры Тэкешы [1172—1200] і яго сыне Мухамедзе [1200—20] Харэзм дасягнуў найб. росквіту. Канец праўленню Х. палажыла мангольскае нашэсце. Апошні з гэтай дынастыі Х. Джэлал-ад-дзін загінуў у 1231 у Месапатаміі.
нервовая хвароба, якая характарызуецца паторгваннем мышцаў, самаадвольнымі, некаардынаванымі рухамі; від гіперкінезу. Прычыны: арган. пашкоджанне мозга пры рэўматызме (рэўматычная, ці малая Х.), спадчыннае захворванне (Х.Гентынгтана); бывае таксама Х. цяжарных.
Малая Х. развіваецца звычайна ў дзяцей і падлеткаў, акрамя гіперкінезу, характарызуецца зніжэннем мышачнага тонусу, плаксівасцю, хуткай зменай настрою і інш.Х. Гентынгтана часцей назіраецца ў сталым узросце, пашкоджвае падкоркавыя аддзелы і кару галаўнога мозга. Прыкметы: псіхічныя расстройствы (апатыя), галюцынацыі і інш. Вядзе да слабасці розуму. Х. цяжарных часцей бывае пры першай цяжарнасці (у першыя 3 мес). У 30% выпадкаў — рэцыдыў малой Х., перанесенай у дзяцінстве. Бывае таксама ў цяжарных жанчын, якія часта хварэлі ангінамі ці ў якіх былі атакі вострага сустаўнага рэўматызму. Лячэнне тэрапеўтычнае.
штат на ПнЗ Індыі. Пл. 44 тыс.м². Нас. 16,5 млн.чал. (1991); хіндустанцы, пенджабцы. Адм. ц. — г.Чандыгарх. Размешчаны на Інда-Гангскай раўніне. Клімат субтрапічны. Ападкаў ад 300 мм на З да 700 мм на У. Расліннасць саванная з участкамі сухіх рэдкіх лясоў. С.-г. раён з высокай доляй арашальных зямель. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, проса, бабовыя, бавоўнік, цукр. трыснёг, алейныя (арахіс і інш.). Гадуюць пераважна буйн. раг. жывёлу. Асн. галіны прам-сці: баваўняная, харч., у т. л.цукр., папяровая, машынабудаванне (трактары, дакладныя і хірург. інструменты, оптыка, навук. абсталяванне), хім., шкляная.
адзін з відаў феад. землеўладання ў мусульм. краінах у сярэдневякоўі. Уключаў прыватныя зямельныя ўладанні правіцеля і яго роду, падаткі ад якіх ішлі не ў дзярж. скарб, а непасрэдна правіцелю. У Асманскай імперыі тэрмінам «Х.» абазначалася асобная катэгорыя найбуйнейшых умоўных зямельных уладанняў.
возера на Пд Прыморскага краю Расіі, паблізу зал. Пасьета Японскага мора. Пл. 2,2 км². Сцёк з возера ў р. Танбагатый. 29.7—11.8.1938 каля Х. адбыўся сав.-японскі ўзбр.Хасанскі канфлікт 1938.
баявыя дзеянні паміж сав. і яп. войскамі ў раёне воз.Хасан (Прыморскі край, Расія, каля граніцы з Кітаем і Карэяй) 29.7—11.8.1938. Справакаваны яп. бокам. У канцы 1936 яп. ўрад падпісаў «Антыкамінтэрнаўскі пакт» з фаш. Германіяй і распрацаваў план «Оцу», які прадугледжваў акупацыю сав. Прымор’я. 15.7.1938 павераны ў справах Японіі ў Маскве патрабаваў вывесці сав. войскі з вышынь на З ад воз. Хасан. Сав. ўрад дакументальна пацвердзіў, што, паводле дадатку да Хуньчуньскага пагаднення ад 26.6.1886, гэта тэр. належыць Расіі, значыць, — СССР. Аднак у ноч на 29.7.1938 яп. войскі перайшлі граніцу і захапілі вышыню Безыменная. Сав. пагранічнікі і стралк. рота адкінулі ворага на тэр. Маньчжурыі (акупіравана Японіяй у 1931). 31.7.1938 яп. войскі большымі сіламі перайшлі граніцу і захапілі вышыні Безыменная і Заазерная. 6.8.1938 сав. войскі (каманд. камандарм 2-га рангу Р.М.Штэрн, каардынатар дзеянняў Маршал Сав. Саюза В.К.Блюхер) пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі пачалі наступленне і да 9.8.1938 вызвалілі гэтую тэрыторыю. Баявыя дзеянні спынены 11.8.1938. За мужнасць 26 удзельнікам баёў прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т. л. беларусу А.С.Благавешчанскаму; сярод адзначаных інш. ўзнагародамі беларусы і ўраджэнцы Беларусі А.Р.Бацюня, А.Р.Галдовіч, Ф.А.Крыловіч, І.М.Мілавідаў, П.А.Пілютаў, М.Л.Аляксееў і інш.
Літ.:
История второй мировой войны, 1939—1945. Т. 2. М., 1974;
Ежаков В.И. Герои Хасана. М., 1969;
Стрюченко И.Г. Об историографии хасанских событий 1938 г. // История СССР. 1990. № 5;
Катунцев В., Коц И. Инцидент: Подоплека хасанских событий // Родина. 1991. № 6/7.
ХАСА́НШЫН Талгат Саліхавіч (н. 10.2.1942, г. Яраслаўль, Расія),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і тэарэт. цеплатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1966). У 1966—70 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі. З 1974 у Магілёўскім ун-це харчавання (у 1974—85 заг. кафедры, з 1985 прарэктар). Навук. працы па даследаванні цеплафіз. уласцівасцей рэчываў і матэрыялаў для энергетыкі і халадзільнай тэхнікі. Распрацаваў методыкі разліку і прагназіравання цеплафіз. уласцівасцей вуглевадародаў і спіртоў на базе іх малекулярнай структуры.
Тв.:
Теплофизические свойства предельных одноатомных спиртов при атмосферном давлении. Мн., 1992;
Количественные корреляции «строение-свойство» для плотности первичных нормальных спиртов // Теплофизика высоких температур. 1997. Т. 35, № 6.
ХАСА́Н II Мулай Хасан Алаўі (н. 9 7.1929, г. Рабат, Марока),
кароль Марока з 1961, з дынастыі Алаўітаў. Старэйшы сын Мухамеда V, нашчадак прарока Мухамеда ў 35-м калене. Атрымаў юрыд. адукацыю ва ун-це г. Бардо (Францыя, 1952). З 1956 нач. Генштаба ўзбр. сіл краіны, з 1957 наследны прынц, з 1960 нам. прэм’ер-міністра і міністр абароны. Пасля смерці бацькі абвешчаны 3.3.1961 каралём і рэліг. правадыром мусульман Марока. Адначасова ў 1961—63 і 1965—67 прэм’ер-міністр, у 1972—73 міністр абароны, з 1972 вярх. галоўнакамандуючы каралеўскімі ўзбр. сіламі.
ХА́СЕЛЬ (Hassel) Од (17.5.1897, Осла — 11.5.1981),
нарвежскі фізікахімік; адзін з заснавальнікаў канфармацыйнага аналізу. Чл. Нарвежскай АН. Скончыў ун-т у Осла (1920). З 1922 у Мюнхенскім ун-це, з 1923 у Ін-це фіз. хіміі і электрахіміі ў Берліне, у 1925—64 ва ун-це ў Осла (з 1934 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі арган. злучэнняў. Упершыню метадам рэнтгенаграфіі і электронаграфіі даследаваў цыклагексан і яго вытворныя і вызначыў, што яны пераважна маюць канфармацыю крэсла. Прапанаваў наменклатуру і сістэму абазначэнняў замяшчальнікаў у розных становішчах цыкла. Нобелеўская прэмія 1969 (з Д.Бартанам).