адзін з відаў феад. землеўладання ў мусульм. краінах у сярэдневякоўі. Уключаў прыватныя зямельныя ўладанні правіцеля і яго роду, падаткі ад якіх ішлі не ў дзярж. скарб, а непасрэдна правіцелю. У Асманскай імперыі тэрмінам «Х.» абазначалася асобная катэгорыя найбуйнейшых умоўных зямельных уладанняў.
возера на Пд Прыморскага краю Расіі, паблізу зал. Пасьета Японскага мора. Пл. 2,2 км². Сцёк з возера ў р. Танбагатый. 29.7—11.8.1938 каля Х. адбыўся сав.-японскі ўзбр.Хасанскі канфлікт 1938.
баявыя дзеянні паміж сав. і яп. войскамі ў раёне воз.Хасан (Прыморскі край, Расія, каля граніцы з Кітаем і Карэяй) 29.7—11.8.1938. Справакаваны яп. бокам. У канцы 1936 яп. ўрад падпісаў «Антыкамінтэрнаўскі пакт» з фаш. Германіяй і распрацаваў план «Оцу», які прадугледжваў акупацыю сав. Прымор’я. 15.7.1938 павераны ў справах Японіі ў Маскве патрабаваў вывесці сав. войскі з вышынь на З ад воз. Хасан. Сав. ўрад дакументальна пацвердзіў, што, паводле дадатку да Хуньчуньскага пагаднення ад 26.6.1886, гэта тэр. належыць Расіі, значыць, — СССР. Аднак у ноч на 29.7.1938 яп. войскі перайшлі граніцу і захапілі вышыню Безыменная. Сав. пагранічнікі і стралк. рота адкінулі ворага на тэр. Маньчжурыі (акупіравана Японіяй у 1931). 31.7.1938 яп. войскі большымі сіламі перайшлі граніцу і захапілі вышыні Безыменная і Заазерная. 6.8.1938 сав. войскі (каманд. камандарм 2-га рангу Р.М.Штэрн, каардынатар дзеянняў Маршал Сав. Саюза В.К.Блюхер) пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі пачалі наступленне і да 9.8.1938 вызвалілі гэтую тэрыторыю. Баявыя дзеянні спынены 11.8.1938. За мужнасць 26 удзельнікам баёў прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т. л. беларусу А.С.Благавешчанскаму; сярод адзначаных інш. ўзнагародамі беларусы і ўраджэнцы Беларусі А.Р.Бацюня, А.Р.Галдовіч, Ф.А.Крыловіч, І.М.Мілавідаў, П.А.Пілютаў, М.Л.Аляксееў і інш.
Літ.:
История второй мировой войны, 1939—1945. Т. 2. М., 1974;
Ежаков В.И. Герои Хасана. М., 1969;
Стрюченко И.Г. Об историографии хасанских событий 1938 г. // История СССР. 1990. № 5;
Катунцев В., Коц И. Инцидент: Подоплека хасанских событий // Родина. 1991. № 6/7.
ХАСА́НШЫН Талгат Саліхавіч (н. 10.2.1942, г. Яраслаўль, Расія),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і тэарэт. цеплатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1966). У 1966—70 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі. З 1974 у Магілёўскім ун-це харчавання (у 1974—85 заг. кафедры, з 1985 прарэктар). Навук. працы па даследаванні цеплафіз. уласцівасцей рэчываў і матэрыялаў для энергетыкі і халадзільнай тэхнікі. Распрацаваў методыкі разліку і прагназіравання цеплафіз. уласцівасцей вуглевадародаў і спіртоў на базе іх малекулярнай структуры.
Тв.:
Теплофизические свойства предельных одноатомных спиртов при атмосферном давлении. Мн., 1992;
Количественные корреляции «строение-свойство» для плотности первичных нормальных спиртов // Теплофизика высоких температур. 1997. Т. 35, № 6.
ХАСА́Н II Мулай Хасан Алаўі (н. 9 7.1929, г. Рабат, Марока),
кароль Марока з 1961, з дынастыі Алаўітаў. Старэйшы сын Мухамеда V, нашчадак прарока Мухамеда ў 35-м калене. Атрымаў юрыд. адукацыю ва ун-це г. Бардо (Францыя, 1952). З 1956 нач. Генштаба ўзбр. сіл краіны, з 1957 наследны прынц, з 1960 нам. прэм’ер-міністра і міністр абароны. Пасля смерці бацькі абвешчаны 3.3.1961 каралём і рэліг. правадыром мусульман Марока. Адначасова ў 1961—63 і 1965—67 прэм’ер-міністр, у 1972—73 міністр абароны, з 1972 вярх. галоўнакамандуючы каралеўскімі ўзбр. сіламі.
ХА́СЕЛЬ (Hassel) Од (17.5.1897, Осла — 11.5.1981),
нарвежскі фізікахімік; адзін з заснавальнікаў канфармацыйнага аналізу. Чл. Нарвежскай АН. Скончыў ун-т у Осла (1920). З 1922 у Мюнхенскім ун-це, з 1923 у Ін-це фіз. хіміі і электрахіміі ў Берліне, у 1925—64 ва ун-це ў Осла (з 1934 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі арган. злучэнняў. Упершыню метадам рэнтгенаграфіі і электронаграфіі даследаваў цыклагексан і яго вытворныя і вызначыў, што яны пераважна маюць канфармацыю крэсла. Прапанаваў наменклатуру і сістэму абазначэнняў замяшчальнікаў у розных становішчах цыкла. Нобелеўская прэмія 1969 (з Д.Бартанам).
ХА́СЕ-БАРДО́НІ (Hasse Bordoni) Фаўсціна (1693 або 1700, г. Венецыя, Італія — 4.11.1781) італьянская спявачка (мецца-сапрана); прадстаўніца вак. мастацтва бельканта. Жонка ням. кампазітара і спевака І.А.Хасе. Выступала пераважна ў операх мужа, а таксама ў прэм’ерах опер Г.Гендэля ў Лондане.
рэлігійна-містычны рух у іудаізме. Узнік у 1-й пал. 18 ст. на Валыні, Падоллі, Галіцыі і пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, а пазней і сярод сусв. яўрэйства. У аснове веравучэння Х. — спалучэнне элементаў рабінізму і Кабалы (іудзейскай містыкі). Яго заснавальнік І.Бешт (1700—60) прапанаваў вернікам містычны спосаб пазбегнуць роспачы і заняпаду без скрупулёзнага выканання абрадаў і глыбокага вывучэння Талмуда, як таго патрабавалі рабінска-кагальныя вярхі.
На Беларусь Х. пранік у 1770-я г. і сустрэў супраціўленне з боку прыхільнікаў традыц. рабіністычнага іудаізму. Першым прапаведнікам Х. стаў рабін з прыгарада Пінска Карлін (Каралін; А.Карлінскі), які засн. тут 1-ю хасідскую абшчыну. Пазней пад кіраўніцтвам Ш.Залмана з Лёзна, духоўнага правадыра бел.-літ. хасідаў, былі праведзены рэформы ў рэліг. дагматыцы і абраднасці і заснаваны новы, больш рацыянальны кірунак ў Х. — Хабад. Буйныя цэнтры Х. ўзніклі ў Століне, Ляхавічах, мяст. Адмур Гродзенскай губ. і інш. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі хасіды атрымалі больш свабоды для прапаганды свайго вучэння. У 1804 рас. ўрад выдаў «Палажэнне», у якім прызнаў існаванне ў рас. яўрэйстве 2 кірункаў, узаконіў іх, і Х. заняў легальнае месца ў рэліг. жыцці яўрэяў Беларусі. У наш час паслядоўнікі Хабада — «Любавіцкія хасіды» (назва ад мяст. Любавічы Магілёўскай губ., цяпер у Смаленскай вобл. Расіі, дзе жылі нашчадкі Залмана), якіх узначальвае дынастыя Шнеерсонаў; з 1940 маюць цэнтр у Нью-Йорку.
Літ.:
Бершадский С. Литовские евреи. СПб., 1883;
Герасімава І.П. Прадпасылкі і станаўленне хасідызму на Беларусі // Нацыянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.Мн., 1995.
Hs, штучны радыеактыўны хім. элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат.н. 108, адносіцца да трансактыноідаў; пераходны элемент. 8 ізатопаў з масавымі лікамі 263—270; найб. устойлівы 269Hs (перыяд паўраспаду 9,3 с). Сінтэзаваны і ідэнтыфікаваны ў ФРГ (1984), таксама атрыманы ў 1984 у Аб’яднаным ін-це ядз. даследаванняў у г. Дубна (Расія). Назва ад ням. зямлі Гесен (Hessen); зацверджана Міжнар. саюзам тэарэт. і прыкладной хіміі (1997).
Мае серабрыста-белы ці серабрыста-шэры колер з метал. бляскам. Утварае з кіслародам вельмі лятучы газападобны аксід. Самы цяжкі з элементаў, даследаваных хім. метадамі (2002). Уласцівасці падобны да осмію.
горад на Пд Балгарыі, на р. Хаскаўска. Адм. ц. Хаскаўскай вобл. 95 тыс.ж. (1991). Прам-сць: маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, у т. л. тытунёвая. На З ад Х. — бальнеалагічны курорт Хаскаўскі Мінералні Бані.