ХАСА́Н,

возера на Пд Прыморскага краю Расіі, паблізу зал. Пасьета Японскага мора. Пл. 2,2 км². Сцёк з возера ў р. Танбагатый. 29.7—11.8.1938 каля Х. адбыўся сав.-японскі ўзбр. Хасанскі канфлікт 1938.

т. 16, с. 559

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)