ХАСА́НШЫН Талгат Саліхавіч (н. 10.2.1942, г. Яраслаўль, Расія),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і тэарэт. цеплатэхнікі. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Маскоўскі энергет. ін-т (1966). У 1966—70 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі. З 1974 у Магілёўскім ун-це харчавання (у 1974—85 заг. кафедры, з 1985 прарэктар). Навук. працы па даследаванні цеплафіз. уласцівасцей рэчываў і матэрыялаў для энергетыкі і халадзільнай тэхнікі. Распрацаваў методыкі разліку і прагназіравання цеплафіз. уласцівасцей вуглевадародаў і спіртоў на базе іх малекулярнай структуры.
Тв.:
Теплофизические свойства предельных одноатомных спиртов при атмосферном давлении. Мн., 1992;
Количественные корреляции «строение-свойство» для плотности первичных нормальных спиртов // Теплофизика высоких температур. 1997. Т. 35, № 6.
т. 16, с. 559
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)