ХА́СЕЛЬ (Hassel) Од (17.5.1897, Осла — 11.5.1981),

нарвежскі фізікахімік; адзін з заснавальнікаў канфармацыйнага аналізу. Чл. Нарвежскай АН. Скончыў ун-т у Осла (1920). З 1922 у Мюнхенскім ун-це, з 1923 у Ін-це фіз. хіміі і электрахіміі ў Берліне, у 1925—64 ва ун-це ў Осла (з 1934 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі арган. злучэнняў. Упершыню метадам рэнтгенаграфіі і электронаграфіі даследаваў цыклагексан і яго вытворныя і вызначыў, што яны пераважна маюць канфармацыю крэсла. Прапанаваў наменклатуру і сістэму абазначэнняў замяшчальнікаў у розных становішчах цыкла. Нобелеўская прэмія 1969 (з Д.Бартанам).

О.Хасель.

т. 16, с. 559

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)