1) жылая пабудова ў беларусаў, палякаў, рускіх, славакаў, украінцаў і інш.слав. народаў. Як тып жылля гістарычна развівалася з шалаша, будана, кураня, зямлянкі, паўзямлянкі. Асаблівасці планаў, аб’ёмна-прасторавых і канстр. вырашэнняў, дэкар. аздобы сфарміраваліся пад уплывам прыродна-кліматычных, сац., эканам. умоў пэўных рэгіёнаў. Пры буд-ве Х. выпрацоўваліся творчыя прыёмы народнага дойлідства, яна стала асновай для стварэння больш складанага жылля (сядзібны дом, палац), а таксама многіх тыпаў грамадз. будынкаў (карчма, ратуша, шпіталь і інш.).
На Беларусі Х. вызначаецца дасканаласцю функцыян. вырашэнняў, рацыянальнасцю канструкцый, лаканізмам і выразнасцю форм і дэкар. прыёмаў. Асн. яе элементы (сцены, дах, франтоны, ганак, веранда і інш.) характарызуюцца прапарцыянальнасцю форм, дакладнасцю выкарыстання буд. матэрыялаў і дэкар. аздаблення. Разьба архітэктурная (вільчакоў, карнізаў, ліштваў, падзораў і інш.) разам з шалёўкай узбагачаюць маст. выразнасць Х. Будавалі Х. асобна ад гасп. пабудоў ці ў складзе жыллёва-гасп. комплексу (сядзібы пагоннага, вянковага тыпу і інш.). З 1—2 ст. вядома 1-камернае жыллё, часцей паўзямлянка з печчу-каменкай; у 10—14 ст. — звычайна наземная пабудова з вузкімі акенцамі з засаўкамі, невысокімі дзвярыма і курнай печчу (без коміна). З 16 ст. пашырана буд-ва 2- (Х. + сенцы) і 3-камернага (Х. + сенцы + Х.; Х. + Х. + сенцы; Х. + сенцы + гасп. пабудова — клець, камора, варыўня) жылля. З 19 ст. пераважала т. зв. белая Х., якая мела печ з комінам. Найчасцей Х. — зрубная пабудова вянковай канструкцыі, з хвоі ці елкі. Сцены клалі з акораных або ачэсаных бярвён, часам з дыляў — бярвён, распушчаных на 2 ці 4 плахі. Вядомы Х., зробленыя ў закідной тэхніцы. Сцены імшылі. Ніжні вянок напачатку клалі непасрэдна на зямлю. потым сталі рабіць драўляныя (стаякі, штандары) і каменныя падмуркі. Дах рабілі закотам або на стаяках, козлах, кроквах. Столь скляпеністая з бярвён ці плоская — з дошак. Да 19 ст. пашырана земляная ці глінабітная падлога (ток), якую змяніла падлога з дошак па лагах. Крылі Х. саломай, чаротам, дранкай, гонтай, дахоўкай, з пач. 20 ст. — бляхай. Для ацяплення ніжнія вянкі абносілі прызбай. сцены шалявалі. на столь насыпалі кастрыцу, мох, лісце, пясок. Уваход у Х. праз сенцы. Інш. часткі Х. (камора, клець, варыўня) мелі выключна гасп. прызначэнне.
Сац. змены ў грамадстве істотна паўплывалі на характар традыц. жылля, у т. л. на асаблівасці сучаснай сял. Х. Ёй уласціва функцыян. дыферэнцыяцыя памяшканняў, выкарыстанне трывалых буд. (цэгла, газасілікатныя блокі, шыфер, бляха і інш.) і разнастайных аддзелачных матэрыялаў (тынк, фанера, шпалеры, фарбы), інж. абсталявання (электра-, газа-, водазабеспячэнне і інш.). Знадворку перад уваходам прыбудоўваюць веранду і ганак. Выкарыстанне традыцый нар. дойлідства ўзбагачае архітэктуру і маст. выразнасць Х.
2) Асн. памяшканне жылога, часцей вясковага, дома. Прызначалася для жылля, выканання сям’ёй разнастайных гасп. работ і вытв. функцый, звязаных з промысламі і рамёствамі, а таксама для розных абрадавых і святочных дзеяў, магла дзейнічаць як своеасаблівы клуб (вячоркі, гульні, песні і інш.). Інтэр’ер традыц. Х. строга рэгламентаваны. Кут каля дзвярэй займала печ, па другі бок дзвярэй на сцяне мацавалі паліцу для посуду і інш. начыння. Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць («чырвоны кут») — пачэснае месца ў Х. Там знаходзіліся абразы, стаялі стол і нерухомыя лавы ўздоўж сцен. Вокны рабілі ў сценах, што стваралі чырвоны кут. Ад печы ўздоўж глухой сцяны размяшчалі палаці, на якіх спалі. З 2-й пал. 19 ст. пачалі вылучаць функцыян. зоны Х. перагародкамі, мэбляй, фіранкамі. Павялічыліся памеры вокнаў, з’явілася дадатковая печ (стаяк, галанка), часам абліцаваная кафляй. Дэкар. аздабленне Х. стваралася колерам і арнаментыкай абрусаў, посцілак, святочнага адзення, посуду, куфраў, канструкцыяй і формамі мэблі, афармлення покуці і інш.
Літ.:
Харузин А. Славянское жилище в Северо-Западном крае. Вильна, 1907;
Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973;
Соколовский В.Э., Алимов Р.Н. Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979;
Трацевский В.В. История архитектуры народного жилища Белоруссии. Мн., 1989;
бел.нар. гульня. Гульцы (ад 4 да 12 чал.) дзеляцца на 2 роўныя каманды. Кожная каманда праводзіць лінію на адлегласці 12—15 м адна ад адной і на сваёй лініі ставіць фігуры з 3 гарадкоў (усе яны маюць свае назвы ў наст. парадку: лес, дарога, воз, конь, вароты, хата). Калі каманда збівае фігуру «лес», лічыцца, што яна «выходзіць з лесу», фігуру «дарога» — «пераходзіць дарогу», «воз» — «даганяе воз», «конь» — «даганяе каня», «вароты» — «уваходзіць у вароты», «хата» — «уваходзіць у хату».
рака ў Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прыток р. Ясельда (бас.р. Прыпяць). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 138 км². Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Смаляніца Пружанскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Сялец Бярозаўскага р-на. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана.
вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Стоўбцы—Дзераўная—Івянец. Цэнтр сельсавета. За 38 км на Пн ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 83 км ад Мінска. 315 ж., 112 двароў (2002). Клуб, б-ка, аддз. сувязі.
ХАТАЕ́ВІЧ Мендэль Маркавіч (22.3.1893. г. Гомель — 1.2.1939),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. З 1913 чл. Палескага к-таРСДРП. У 1914 арыштаваны і сасланы ў Сібір. У 1917 кіраўнік Гомельскай арг-цыі РСДРП(б), з вер. — чл.Паўн.-Зах.абл.к-таРСДРП(б), чл. выканкома Гомельскага Савета. У 1919 старшыня Гомельскага пав.-гар.к-та РКП(б), чл. Гомельскага рэўкома. У 1920 на Зах. фронце. З 1921 сакратар Гомельскага, з 1923 — Адэскага губкомаў РКП(б). У 1924—25 у апараце ЦКВКП(б). З 1925 сакратар Татарскага абкома, з 1928 Сярэдняволжскага крайкома ВКП(б). З 1932 сакратар ЦК КП(б)У, адначасова з 1933 Днепрапятроўскага абкома КП(б)У. З 1937 2-і сакратар ЦК КП(б)У. У 1932—37 чл. Палітбюро ЦК КП(б)У. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1925—27, канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1927—30, чл.ЦК у 1930—37. Чл.ВЦВК (з 1922), з 1930 чл.ЦВКСССР. У 1937 рэпрэсіраваны, 27.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
дзяржаўны дзеяч Ірана. Скончыў тэалагічныя ф-ты Ісфаханскага і Тэгеранскага ун-таў. За ўдзел у апазіцыі рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві быў арыштаваны. У 1978—79 кіраўнік Ісламскага культ. цэнтра ў г. Гамбург (Германія). Пасля перамогі Іранскай рэвалюцыі 1978—79дэп. іранскага парламента (меджліса), кіраўнік выд-ва «Кейхан», міністр культуры і ісламскай арыентацыі. З 1992 дырэктар Нац. б-кі і саветнік прэзідэнта Ірана. З мая 1997 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Выступае за лібералізацыю паліт. рэжыму Ірана, за большую яго адкрытасць для свету.
Літ.:
Казеев К. Президент ИРИ Сейед Мохаммад Хатами // Азия и Африка сегодня. 1999. № 2.
рака на З Кітая, правы прыток р. Тарым. Утвараецца ад сутокаў рэк Каракаш і Юрункаш, якія пачынаюцца на З Куньлуня. Даўж. (ад вытоку р. Каракаш) 1035 км, пл.бас. 43,6 тыс.км². Перасякае пустыню Такла-Макан, дзе рэчышча напаўняецца вадой толькі ў час паводкі (ліп.—жн.). Сярэдні расход вады на выхадзе з гор каля 120 м³/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне Хатанскага аазіса.
У моры Лапцевых, абмывае з ПдУп-аў Таймыр. Даўж. 220 км, шыр. да 54 км, глыб. да 29 м. Злучаны з морам пралівамі Паўночным (шыр. 13 км) і Усходнім (шыр. 8 км). Каля ўваходу ў Х.з. — в-аўВял. Бегічаў. Упадае р. Хатанга. Прылівы паўсутачныя (да 1,4 м). Б.ч. года ўкрыты лёдам.
ХАТКЕ́ВІЧ Анатоль Рыгоравіч (н. 21.1.1931, в. Новая Падваложка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1955). З 1957 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы і акустыцы крышталёў, нелінейнай оптыцы і акустаоптыцы. Прапанаваў класіфікацыю крышт. асяроддзяў па акустычных уласцівасцях, пабудаваў тэорыю генерацыі выпрамянення з пераўтварэннем частаты святла. Развіў тэорыю дыфракцыі і распаўсюджвання светлавых і гукавых пучкоў у крышталях пры наяўнасці аптычнай гірацыі.
Тв.:
Акустооптические и нелинейные преобразования излучения в особых направлениях кристаллов // Журн. прикладной спектроскопии. 1994. Т. 61. № 5/6;
Коническая рефракция и преобразование излучения вблизи оптических осей // Там жа. 1996. Т. 63, № 6;
Групповое представление волн в гиротропных кристаллах (разам з Л.А.Хаткевіч) // Там жа. 2002. Т. 69, № 1.
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на ПдУ ад г. Узда, 63 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Рудзенск. 160 ж., 57 двароў (2002). Племянны свінагадоўчы саўгас-камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (2-Я пал. 19 ст.). Курганны могільнік.
Вядомы з 1652, уласнасць кн. Галоўчынскіх, Быхаўцаў, Заранкаў, Завішаў, Грабоўскіх. У 1895 адкрыта царк.-прыходская школа. У 1886 сяло ў Шацкай вол. Ігуменскага пав., 585 ж., 58 двароў, царк. прыход; у 1909—1150 ж., 168 двароў. З 1924 цэнтр сельсавета Шацкага, у 1927—60 і з 1996 Уздзенскага р-наў.