вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Валожын. Цэнтр сельсавета. За 16 км на З ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Ратамка. 936 ж., 318 двароў (2002). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
бой партызанскай брыгады імя М.Фрунзе (камандзір А.М.Захараў) па разгроме гарнізона ням. фашыстаў у в.Хаценчыцы Вілейскага р-на Мінскай вобл. 23 чэрв. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон (каля 100 гітлераўцаў, узброеных гарматай, 2 мінамётамі, 12 кулямётамі), умацаваны палосамі траншэй, калючым дротам і 5 дзотамі, глыбока ўкліньваўся ў партыз. зону, пастаянна праводзіў карныя і грабежніцкія ў адносінах да насельніцтва акцыі. Сілы партызан (480 байцоў) увечары, сканцэнтраваўшыся ў лесе, нанеслі нечаканыя ўдары, падавілі агонь гарматы і дзотаў, поўнасцю разграмілі гарнізон. У выніку бою партызаны расчысцілі раён для дзеянняў брыгады на 120 км; гарнізон акупантамі так і не быў адноўлены.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 613.
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 52 км на ПдУ ад г. Вілейка, 70 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Уша. 95 ж., 48 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
Вядомы з 1470 як маёнтак М.Радзівіла Старога, потым уладанне Рагозаў, Рымшаў, Высоцкіх і інш. У 1550 дзейнічала царква. У 1800 у вёсцы 63 ж., 8 двароў. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці Вілейскага пав., 28 ж., царк.-прыходская школа, царква, млын. У пач. 20 ст. 17 ж., нар. вучылішча. З 1940 цэнтр сельсавета Ільянскага.з 1957 Вілейскага р-наў Мінскай вобл. У Вял.Айч. вайну адбыўся Хаценчыцкі бой 1943. Знаходзіцца ў зоне пастаяннага радыяцыйнага кантролю.
Адбылася ў вер.—кастр. 1621 каля замка Хацін на Днястры (цяпер г. Хацін Чарнавіцкай вобл., Украіна) паміж войскамі Рэчы Паспалітай з аднаго боку, Турцыі і Крымскага ханства — з другога. Вайну пачала ў 1620 Турцыя з мэтай захопу ўкр. і польск. зямель. У вер.-кастр. 1620 туркі разбілі пад Цацорай польскае войска, у склад якога ўваходзілі ўкр. рэестравыя казакі. Вясной 1621 тур. войска (каля 150 тыс.чал.) накіравалася ў Малдову, да яго далучылася каля 60 тыс. крымскіх татар. Насустрач ім рушыла аб’яднанае войска Польшчы і ВКЛ (каля 30 тыс.чал., у т. л. з ВКЛ каля 11 тыс.чал.) пад камандаваннем вял. гетмана ВКЛ Я.К.Хадкевіча (гл. ў арт.Хадкевічы). У вер. 1621 Хадкевіч размясціў сваю армію ўмацаваным лагерам каля закінутага Хацінскага замка такім чынам, каб Днестр адрэзаў шляхі да адступлення. Да яго далучыліся ўкр. казакі (каля 40 тыс.чал.) пад камандаваннем гетмана П.Канашэвіча-Сагайдачнага. 2.9.1621 пад Хацін падышла тур. армія на чале з султанам Асманам II і адразу атакавала лагер. Штурмы паўтараліся на працягу месяца, найб. значныя адбыліся 2, 4, 7, 15, 28 верасня. Войскі Рэчы Паспалітай рабілі ўдалыя контратакі і вылазкі. 24.9.1621 Хадкевіч памёр. Перад смерцю камандаванне войскам ён перадаў С.Любамірскаму. У баях, якія доўжыліся да 3.10.1621, туркі панеслі вялізныя страты (да 80 тыс.чал.) і былі вымушаны прызнаць паражэнне. 9.10.1621 заключаны мір, які ўстанавіў граніцу па Днястры і гарантаваў Рэчы Паспалітай бяспеку ад турэцкіх і татарскіх нападаў.
Літ.:
Чарняўскі М. Правадыр крылатых вершнікаў.: Ян Кароль Хадкевіч. Мн., 1998.
Адбылася 11 ліст. каля замка Хацін на Днястры (цяпер г. Хацін Чарнавіцкай вобл., Украіна) паміж войскам Рэчы Паспалітай пад камандаваннем вял. кароннага гетмана Я.Сабескага (каля 40 тыс.чал.) і войскам Турцыі на чале з Гусейнам-пашою (каля 35 тыс.чал.) у час вайны 1672—76 супраць Турцыі. У выніку бітвы тур. армія знішчана (яна атабарылася за ўмацаваннямі старога лагера войска Рэчы Паспалітай, што застаўся з часоў Хацінскай бітвы 1621). Перамога садзейнічала абранню ў 1674 на трон Рэчы Паспалітай Сабескага (гл.Ян III Сабескі).
вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад г. Маларыта, 62 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Хаціслаў. 1027 ж., 362 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Курган Славы на месцы бою 25.6.1941 воінаў 75-й стралк. дывізіі 4-й арміі з ням. фашыстамі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Хаціслаўская Спаса-Праабражэнская царква.
помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Хаціслаў Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1799. Царква трохзрубная. Асн. зруб, прамавугольны ў плане са зрэзанымі ў зах.ч. вугламі, і вузкі 3-гранны бабінец накрыты агульным 2-схільным дахам з гранёным барочным купалам у цэнтры. Такія ж купалкі ў цэнтры больш нізкага шматсхільнага даху над 5-граннай апсідай і над 3-яруснымі вежамі, якія фланкіруюць гал. фасад. Сярэдняя ч.гал. 3-яруснага фасада завершана 3-вугольным франтонам, пакатыя бакавыя ч. нагадваюць валюты мураваных храмаў позняга барока і ракако. У 1867 да царквы прыбудавана 3-ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), завершаная шатровым дахам з дэкар. какошнікамі.
ХАЦКЕ́ВІЧ Аляксандр Ісакавіч (28.1.1895, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Працаваў на лесапільных з-дах Барысава і Рэчыцы. З 1915 у арміі, пасля ранення з 1918 на радзіме. Удзельнічаў ва ўстанаўленні сав. улады на Барысаўшчыне. Са снеж. 1918 старшыня Лошніцкіх валасных выканкома і рэўкома. У час польскай акупацыі кіраваў партыз. групамі на Барысаўшчыне. У 1920 старшыня Барысаўскай пав. РСІ, са снеж. — Барысаўскага пав. выканкома. У 1921 узначальваў камісію па барацьбе з бандытызмам, спекуляцыяй і дэзерцірствам. У снеж. 1922 як чл. паўнамоцнай дэлегацыі БССР падпісаў Дэкларацыю аб утварэнні СССР. З мая 1924 старшыня Магілёўскага акр. выканкома, з крас. 1925 нарком унутр. спраў БССР. У 1926—27 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры ўрадзе СССР. З мая 1927 сакратар ЦВКБССР, адначасова старшыня Нац. камісіі пры ЦВКБССР, на гады дзейнасці якой на чале з Х. прыпаў пік праводзімай у рэспубліцы палітыкі беларусізацыі. У 1928 узначаліў урадавую Камісію па рэарганізацыі Ін-та бел. культуры ў Бел.АН. З лют. 1931 нарком фінансаў БССР. У 1935—37 сакратар Савета Нацыянальнасцей ЦВКСССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССР 1936, узначальваў Камісію па амністыі і сав. грамадзянстве. Быў рэдактарам час. «Революция и национальности», чл. рэдакцыйнага савета Вял.сав. атласа свету. Выступаў у друку па пытаннях сав. будаўніцтва. Чл.ЦВКБССР у 1920—37 і яго Прэзідыума ў 1925—36. Чл.ЦВКСССР у 1922—24, 1925—37 і яго Прэзідыума ў 1927—35. Чл. Кантрольнай Камісіі ЦБКП(б)Б у 1920—21, ЦБКП(б)Б у 1922—24. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—37. Канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1929—34. 25.7.1937 арыштаваны ў Маскве, этапіраваны ў Мінск. Неабгрунтавана абвінавачаны ў прыналежнасці да «Арганізацыі правых» і кіраўніцтве ёй (гл.«Аб’яднанае антысавецкае падполле») і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
ХАЦКЕ́ВІЧ Аляксандр Фёдаравіч (14.3.1923, в. Тартак Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 19.11.1995),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік Вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦККП(б)Б (1946), БДУ (1950). У 1946—58 на камсам. і парт. рабоце ў Івянецкім р-не, Баранавіцкім, Маладзечанскім абкомах КП(б)Б, заг. аддзела абл.газ. «Красное знамя» (г. Маладзечна). З 1961 навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АНБССР. З 1965 выкладчык Мінскага радыётэхнічнага, з 1973 заг. кафедры Бел.тэатр.-мастацкага, з 1977 — Бел.політэхн. ін-таў. Даследаваў гісторыю Кастр. рэвалюцыі 1917, польска-сав. вайну 1919—20, антыфаш. і партыз. рух у Вял.Айч. вайну, рэпрэсіі 1930—50-х г.
Тв.:
Польские интернационалисты в борьбе за власть Советов в Белоруссии. Мн., 1967;
Становление партизанского движения в Белоруссии и дружба народов СССР. Мн., 1980 (разам з Р.Р.Кручком);
Вдохновитель и организатор великой Победы. Мн., 1985 (разам з Г.А.Алдакушыным);
Солдат великих боев: Жизнь и деятельность Ф.Э.Дзержинского. 5 изд. Мн., 1987;
Арышты і дэпартацыі ў заходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.) // Бел.гіст.часоп. 1994. № 1—2;
Аб раззбраенні груповак Арміі Краёвай у Нарачанскай і Налібоцкай пушчах (1943—1944) // Там жа. 1996. № 1, 3.
ХАЦКЕ́ВІЧ Віктар Сцяпанавіч (н. 16.9.1943, г. Томск, Расія),
бел. мастак. Сын С.Ф.Хацкевіча. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). Працуе ў манументальна-дэкар. і станковым жывапісе. Асн. прыёмы пабудовы кампазіцыі — сумяшчэнне розначасовых і разнапланавых з’яў. Аўтар манум. размалёвак «У краіне блакітных азёр» (1985) і «Рэха зямлі» (1986) для дзіцячага санаторыя «Баравое» на воз. Нарач, «Балада пра Бацькаўшчыну» для аўтавакзала «Маскоўскі» ў Мінску (4 часткі, 1999); вітражоў для банка ў г. Баранавічы Брэсцкай вобл. (1988), «Мой горад» у гасцініцы «Юбілейная» (1992), трыпціха «Стварэнне» ў зале вучонага савета Бел.пед. ун-та (1994; абодва ў Мінску). Выканаў станковыя кампазіцыі «Янка Купала. 1941» (1983), «Браслаўшчына» (1988), «Узыходжанне» (1997), «Рагнеда», «Залаты век» (абедзве 1998), «Карона» (1999), «Ікар» (2001), «Паляванне» (2002). Творы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, гарманічнымі суадносінамі элементаў пластычнай формы.
Л.Ф.Салавей.
В.Хацкевіч. Фрагмент размалёўкі «Балада пра Бацькаўшчыну» ў Мінскім аўтавакзале «Маскоўскі». 1999.