ХАР’Я́НА,
штат на ПнЗ Індыі. Пл. 44 тыс. м². Нас. 16,5 млн. чал. (1991); хіндустанцы, пенджабцы. Адм. ц. — г. Чандыгарх. Размешчаны на Інда-Гангскай раўніне. Клімат субтрапічны. Ападкаў ад 300 мм на З да 700 мм на У. Расліннасць саванная з участкамі сухіх рэдкіх лясоў. С.-г. раён з высокай доляй арашальных зямель. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, проса, бабовыя, бавоўнік, цукр. трыснёг, алейныя (арахіс і інш.). Гадуюць пераважна буйн. раг. жывёлу. Асн. галіны прам-сці: баваўняная, харч., у т. л. цукр., папяровая, машынабудаванне (трактары, дакладныя і хірург. інструменты, оптыка, навук. абсталяванне), хім., шкляная.
т. 16, с. 558
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)