Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТАРАНУ́ХА Рыгор Іванавіч (н. 25.9.193 3, пас. Вазнясенск Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі с.-г. раслін. Чл.-кар. аграрнай АН Беларусі (1996), д-р с.-г. н. (1979), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў БСГА (1962), дзе і працуе з 1966 (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы і селекцыі лубіну, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур. Аўтар сартоў жоўтага кармавога лубіну: Акадэмічны 1, Акадэмічны 2, Горацкі, БСГА-382.

Тв.:

Селекция и семеноводство люпина. Мн., 1980;

Частная селекция и сортоведение зерновых культур. Горки, 1987;

Частная селекция и сортоведение зернобобовых культур в Белоруссии. Горки, 1989;

Селекция и семеноводство сельскохозяйственных культур. Мн., 2001;

Люпин: биология, селекция и технология возделывания. Горки, 2001.

т. 15, с. 435

ТАРАНХАЯВА́ГАН,

у міфах іракезаў бог — сусветастваральнік і апякун палявання. T. і яго брат-антаганіст Тавіскаран (бог зімы, холаду і змроку) стваралі сусвет паводле ўласнага разумення: Т. — занадта добрым, яго брат — вельмі дрэнным. Гэта скончылася паядынкам, у якім Тавіскаран забіты. Т. перамог племя волатаў-людаедаў і вял. гарбуна Хадугону, які ўвасабляў хваробы і смерць.

т. 15, с. 435

ТАРАНЦЕ́Й Віктар Пятровіч (н. 6.3.1946, в. Ізабелін Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд. пед. н. (1979), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі пед. ін-т (1967). З 1979 у Гродзенскім ўн-це (з 1982 заг. кафедры, з 1992 прарэктар, з 1995 дэкан ф-та). Навук. працы па праблемах бесперапыннай пед. адукацыі, выхавання моладзі, сістэмы адукацыі ў зах.-еўрап. краінах.

Тв.:

Лицом к молодежи. Мн., 1990;

Подготовка учителя в условиях непрерывного образования. Гродно, 1993;

Сацыяльныя ўстановы для дзяцей і моладзі ў сучаснай Швецыі // Адукацыя і выхаванне. 1998. №10;

Проблемы педагогики молодого учителя. Гродно, 1999 (у сааўт.);

Система образования взрослых в Германии. Гродно, 2001 (разам з І.​М.​Ліпкінай);

Социально-педагогические проблемы подготовки учителя в условиях непрерывного образования. Гродно, 2001.

т. 15, с. 435

Таранціна Квенцін

т. 18, кн. 1, с. 461

ТАРАНЧУ́К Валерый Барысавіч (н. 25.5.1948, г. Іванава Брэсцкай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1992). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1975 заг. лабараторыі). З 1998 у БДУ (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні. Распрацаваў мадэлі, метады разліку, праграмнае забеспячэнне выліч. эксперыментаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі; на аснове распрацаваных матэм. і праграмнага забеспячэнняў стварыў (разам з інш.) некалькі прадметных геаінфармацыйных сістэм.

Тв.:

Численное моделирование процесса неустойчивого вытеснения нефти водой (разам з У.​М.​Ентавым) // Изв. АН СССР. Механика жидкости и газа. 1979. №5;

Методика, инструментарий адаптации математических моделей процессов подземной гидродинамики (разам з С.​А.​Барвенавым, М.​Ф.​Кібашам) // Выбр. навук. пр. БДУ. Т. 6. Матэматыка. Мн., 2001.

т. 15, с. 435

ТАРА́Н ДУБІ́ЛЬНЫ, драсён дубільны (Polygonum coriarium),

кветкавая расліна сям. драсёнавых. Пашырана ў лясах і на горных лугах Сярэдняй Азіі. Інтрадукавана ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН Беларусі.

Шматгадовая травяністая расліна выш. да 2 м. Сцёблы разгалінаваныя, голыя або апушаныя. Лісце яйцападобнае, на кароткіх чаранках, часта знізу апушанае. Кветкі невял., белыя, у буйных мяцёлчатых суквеццях. Плод — арэшак. Карані маюць дубільныя рэчывы (15—30%). Дубільная, меданосная і кармавая расліна.

т. 15, с. 434

ТА́РАС Валянцін Яфімавіч (н. 9.2.1930, Мінск),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у гродзенскай літаграфіі. на фабрыцы ў Мінску, у газ. «Звязда» (1955—62), час. «Нёман» (1964—68). Друкуецца з 1948. Піша на рус. і бел. мовах. У вершах і прозе тэмы сталення падлеткаў, гераізм народа ў Вял. Айч. вайну, кахання, сяброўства, вернасці, пошуку ідэалу; зб-кі вершаў «Мінска вуліцы родныя» (1959), «Давер» (1960), «Трывожная зямля» (1963), «Два сшыткі» (1982), «Пазіцыя» (1987); кнігі прозы «Першая маланка» (1973), «Ні хвіліны раскаяння» (1974), «Пад сузор’ем Льва» (1978), «Роздум» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Наш Пімен» (пра П.​Панчанку; 1967), «Жаўранкі ляцяць на Палессе» (1975), «Зорка Максіма» (пра М.​Багдановіча; 1980), «Вяртанне ў першы снег» (пра Р.​Барадуліна; 1985; усе паст. на «Беларусьфільме»), п’есы «Не патушы свечку» (паст. Бел. тэлебачаннем, 1974). На рус. мову пераклаў раман Г.​Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (1978, з К.​Шэрманам); кнігі В.​Быкава, С.​Гаўрусёва, С.​Грахоўскага, У.​Корбана, У.​Нядзведскага; вершы Э.​Агняцвет, П.​Броўкі, Барадуліна, А.​Вярцінскага, В.​Зуёнка, П.​Макаля, М.​Танка і інш. Яго пераклады з бел. мовы сабраны ў кн. «Пах мёду» (1986). Для Бел. т-ра імя Я.​Купалы на бел. мову пераклаў п’есу Я.​Шварца «Дракон».

Тв.:

Прощальные костры: Избр. повести и рассказы. Мн., 1980;

Дань времени: Избр. повести и рассказы. Мн., 1990.

І.​У.​Саламевіч.

т. 15, с. 435

ТА́РАС Ніна Міхайлаўна (н. 15.5.1916, в. Заполле Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. паэтэса. У 1930—34 вучылася ў Навагрудскай бел. гімназіі. Скончыла бел. гімназію ў Вільні (1936), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1957). У 1942—44 сувязная лідскай спецгрупы партыз. брыгады імя Кірава і партыз. атрада імя Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага Баранавіцкай вобл. Працавала ў лідскай раённай Таз. «Уперад» (1939—41, 1944—45), Дзярж. выд-ве Беларусі (1945—46), газ. «Піянер Беларусі» (1951—53). Друкуецца з 1936. Першы зб. вершаў «На ўсход ідучы...» (1940). У вершах Т. адчуванне прыгажосці роднага краю, лірызм, вера ў перамогу дабра над злом і інш.: зб-кі «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «У тапаліную замець» (1976). Піша для дзяцей: зб-кі паэзіі «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). На некат. яе вершы напісаны песні.

Тв.:

Кветка шчасця. Мн., 1958;

Пад белым яварам. Мн., 1966;

Праметэю прыйду пакланіцца. Мн., 1981;

Праз вятры-завеі. Мн., 1986.

Літ.:

Лойка А. Паэзія і час. Мн., 1981;

Коўтун В. Паэзія подзвігу // Полымя. 1983. №1.

т. 15, с. 435

ТАРА́СА,

сцяна з двух радоў бярвён ці брусоў, прамежак паміж якімі запаўняўся зямлёй і каменнем; тып абарончага збудавання. Здаўна вядомы ў драўляным дойлідстве славян. У адрозненне ад гародняў Т. ўяўляла сабой суцэльную сцяну, падзеленую папярочнымі сценкамі на шэраг прамавугольных у плане адсекаў. У верхняй ч. мела баявы ярус з абламам, звычайна завершаным 2-схільным дахам. Вядома з 15 ст., на Беларусі — з 16 ст. (гарады Орша, Віцебск). У сувязі з развіццём артылерыі і заняпадам будаўніцтва драўляных абарончых збудаванняў сталі менш пашыранымі.

Тарасы.

т. 15, с. 436

ТАРА́САВА Ала Канстанцінаўна (6.2.1898, Кіеў — 5.4.1973),

расійская актрыса, педагог. Нар. арт. СССР (1937). Герой Сац. Працы (1973). З 1916 у 2-й студыі Маскоўскага Маст. т-ра, з 1924 у Маскоўскім Маст. акад. т-ры (МХАТ; у 1951—55 в.а. дырэктара). Вучаніца К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. З 1967 выкладала ў Школе-студыі МХАТ (з 1968 праф.). Валодала вял. сцэн. абаяльнасцю, тэмпераментам, выкананне вылучалася эмацыянальнасцю, лірызмам, рамант. рысамі. Актрыса пераважна рус. класічнага рэпертуару: Негіна, Юлія Тугіна («Таленты і паклоннікі» А.​Астроўскага), Таццяна («Ворагі». М.​Горкага), Ганна («Ганна Карэніна» Л.​Талстога), Маша, Ранеўская, Аркадзіна («Тры сястры», «Вішнёвы сад», «Чайка» А.​Чэхава). Сярод інш. роляў: Дэздэмона («Атэла» У.​Шэкспіра), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.​Шылера), Алена («Дні Турбіных» М.​Булгакава), Вольга («Хлеб» У.​Кіршона), Алена Макараўна («Страх» А.​Афінагенава) і інш. Здымалася ў кіно: «Навальніца», «Пётр I», «Без віны вінаватыя» і інш. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946 (двойчы), 1947. 1949.

Літ.:

А.​К.​Тарасова: Док. и воспоминания. М., 1978.

А.Тарасава ў ролі Ганны Карэнінай.

т. 15, с. 436