ТА́РАС Валянцін Яфімавіч (н. 9.2.1930, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1955). Працаваў у гродзенскай літаграфіі. на фабрыцы ў Мінску, у газ. «Звязда» (1955—62), час. «Нёман» (1964—68). Друкуецца з 1948. Піша на рус. і бел. мовах. У вершах і прозе тэмы сталення падлеткаў, гераізм народа ў Вял. Айч. вайну, кахання, сяброўства, вернасці, пошуку ідэалу; зб-кі вершаў «Мінска вуліцы родныя» (1959), «Давер» (1960), «Трывожная зямля» (1963), «Два сшыткі» (1982), «Пазіцыя» (1987); кнігі прозы «Першая маланка» (1973), «Ні хвіліны раскаяння» (1974), «Пад сузор’ем Льва» (1978), «Роздум» (1984). Аўтар сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Наш Пімен» (пра П.Панчанку; 1967), «Жаўранкі ляцяць на Палессе» (1975), «Зорка Максіма» (пра М.Багдановіча; 1980), «Вяртанне ў першы снег» (пра Р.Барадуліна; 1985; усе паст. на «Беларусьфільме»), п’есы «Не патушы свечку» (паст. Бел. тэлебачаннем, 1974). На рус. мову пераклаў раман Г.Гарсія Маркеса «Восень патрыярха» (1978, з К.Шэрманам); кнігі В.Быкава, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, У.Корбана, У.Нядзведскага; вершы Э.Агняцвет, П.Броўкі, Барадуліна, А.Вярцінскага, В.Зуёнка, П.Макаля, М.Танка і інш. Яго пераклады з бел. мовы сабраны ў кн. «Пах мёду» (1986). Для Бел. т-ра імя Я.Купалы на бел. мову пераклаў п’есу Я.Шварца «Дракон».
Тв.:
Прощальные костры: Избр. повести и рассказы. Мн., 1980;
Дань времени: Избр. повести и рассказы. Мн., 1990.
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)