расійскі дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1869). Скончыў Царскасельскі ліцэй (1829). З 1838 флігель-ад’ютант імператара Мікалая I. З 1844 у дзеючай арміі на Каўказе, у 1849 у Венгрыі, у 1853—56 на Балтыйскім тэатры ваен. дзеянняў Крымскай вайны. З крас. 1866 ліфляндскі, эстляндскі і курляндскі ген.-губернатар, камандуючы войскамі Рыжскай ваен. акругі. У кастр. 1866 — сак. 1868 віленскі, ковенскі, гродзенскі і мінскі ген.-губернатар, гал. начальнік Віцебскай і Магілёўскай губ., камандуючы войскамі Віленскай ваен. акругі. З мэтай пашырэння ў краі сац. базы самадзяржаўя лічыў неабходным аслабіць рэпрэсіі і абмежаванні ў адносінах да ўдзельнікаў паўстання 1963—64. З 1868 член, з 1881 старшыня дэпартамента дзярж. эканоміі Дзярж. савета Расіі.
БАРАНА́ЎСКАС ((Baranauskas) Антанас) (17.1.1835, г. Анікшчай, Літва — 26.11.1902),
літоўскі паэт, мовазнавец, царк. дзеяч. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1862). У 1866—84 праф. Каўнаскай духоўнай семінарыі. З 1897 епіскап у г. Сейны (Польшча). Гал. тэматыка твораў Баранаўскаса — гіст. лёс Літвы і літоўскага народа. У паэме «Падарожжа ў Пецярбург» (1859) асуджаў каланізатарскую палітыку царызму. Паэма «Анікшчайскі бор» (1860—61) — першы рамант. твор у літ. паэзіі 19 ст., у якім апаэтызаваны прырода роднага краю і духоўная прыгажосць народа. Заснавальнік літ. дыялекталогіі: зрабіў першую класіфікацыю літоўскіх дыялектаў, сабраў багаты дыялектны матэрыял (выд. 1882, 1920—21); аўтар граматыкі літ. мовы (1899).
род дзярэзаў сям. баранцовых. Каля 150 відаў. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары. На Беларусі зрэдку трапляецца баранец звычайны (Huperzia selago). Расце невял. групамі ў старых яловых і шыракаліста-яловых лясах, арэшніках і чорнаалешніках. Занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Шматгадовазялёная дзераза выш. 10—15 см. Спарафіт, утварае шчыльныя курціны з двойчы-чатырохразова вільчакова-разгалінаваных прамых ці ўзыходных сцяблоў, укрытых, як чарапіцай, дробным ланцэтным лісцем. Спарангіі жоўтыя, аднагнездавыя, ныркападобныя, на кароткіх ножках у пазухах спарафілаў. Спараносіць у ліп.—жніўні. Споры вельмі дробныя (каля 30 мкм). Зарастак (гаметафіт) цыліндрычны, радыяльна-сіметрычны. Лек. (мае алкалоіды, сродак ад алкагалізму і курэння), фарбавальная, інсектыцыдная і дэкар. расліна.
украінскі ганчарны посуд. У аснове формы — традыцыйная пасудзіна-бочачка ў выглядзе барана. Упрыгожваецца лепкай і размалёўкай, каляровай палівай. З 15 ст. атрыбут, звязаны з абрадамі сватаўства і вяселля.
БАРАНЕ́ЦКІ (Восіп Васілевіч) (1843, Гродзенская вобласць — 20.4.1905),
расійскі батанік. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1897), праф. (1873). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). Удасканальваў веды ў Германіі ў А. дэ Бары і Ю.Сакса (1870—72). У 1873—98 у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Сумесна з А.С.Фамінцыным вылучыў з лішайнікаў ганідын (1867), даказаў іх здольнасць да самаст. жыцця і тоеснасць з некаторымі водарасцямі, упершыню выявіў спіральную будову храмасом у ядрах мацярынскіх клетак пылку ў традэсканцыі (1880). Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг прылад для фізіял. даследаванняў (асмаметр, аўксанаметр).
глыбокія эразійныя барозны, якія праразаюць у радыяльным напрамку схілы конусаў вулканаў ад вяршыні да іх падэшваў. Утвараюцца ад размыву парод воднымі патокамі, што сцякаюць па схілах.
БАРАНКЕ́ВІЧ (Анатоль Ігнатавіч) (н. 11.10.1932, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
ваенны дзеяч. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. ваенны лётчык СССР (1977). Лётчык-знішчальнік. Скончыў Батайскае знішчальнае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя А.Сярова (1954), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1974). У 1954—83 камандзір авіяпалка, нам. камандуючага корпусам, арміяй, ВПС Далёкаўсх. ваен. акругі, ваен. саветнік у В’етнаме. З 1983 нам. камандуючага ВПСБВА. Асвоіў 14 тыпаў самалётаў, сярод іх 9 звышгукавых, у т. л. самалёт 4-га пакалення МІГ-29. З 1989 у запасе.
БАРАНКЕ́ВІЧ (Іван Міхайлавіч) (1888, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобласці — 27.6.1942),
празаік, нарысіст, перакладчык. Пісаў на рус. мове. Удзельнік рэв. 1905—07. У 1931 і 1941 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1982. Друкаваўся з 1913. У 1914 супрацоўнік час. «Вестник Могилевского земства», у 1923—25 — газ. «Соха и молот» («Магілёўскі селянін»), дзе друкаваў апавяданні і нарысы пра жыццё вёскі. Перакладаў на рус. мову творы Я.Коласа, К.Чорнага, М.Зарэцкага.
Тв.:
Н. Ленин. Пг., 1919;
Старый Нил. М., 1920.
Літ.:
Скалабан В. Под псевдонимом «Белорус»: История одного поиска // Неман. 1983. № 12;
Яго ж. Сцежкі вяртання // Братэрства-83. Мн., 1983.
скалістыя выступы карэнных горных пародаў, згладжаныя і адпаліраваныя ледавіком. Даўж. да некалькіх соцень метраў, выш. да 50 м. Назва паходзіць ад іх формы (нагадвае лбы бараноў). Звычайна схіл, накіраваны ў бок, адкуль рухаўся ледавік, пакаты, гладка адпаліраваны, з ледавіковымі драпінамі на паверхні, супрацьлеглы — больш стромкі і няроўны. Групы дробных «Барановых лбоў» наз. кучаравымі скаламі. Пашыраны ў абласцях мінулых і сучасных абледзяненняў, найб. шматлікія ў Скандынавіі, Карэліі, на Кольскім п-ве.