ТАЛЬЯ́Н Шара Мкртычэвіч (28.7.1893, Тбілісі. — 7.11.1965),
армянскі спявак (тэнар, потым барытон). Нар. арт. Арменіі (1939). Вучыўся ў Петраградскай кансерваторыі (1916—18). Выступаў у оперных і аперэтачных трупах, ашугскіх ансамблях (часам іх арганізатар). Адзін з заснавальнікаў армянскіх т-ра оперы і балета (1933; да 1954 яго саліст), т-ра муз. камедыі (1942). Адзін з вядучых выканаўцаў партый у нац. оперным рэпертуары: Аршак («Аршак II» Т.Чухаджана), Саро («Ануш» А.Тыграняна) і інш., а таксама нар., гусанскіх і ашугскіх песень. Складальнік і рэдактар (з М.Агаянам) зб-каў песень Саят-Навы (1946, 2-е выд. 1963) і Джывані (1955).
Аўтар успамінаў «Падзеі, асобы, думы» (1973). Дзярж. прэмія СССР 1946.
т. 15, с. 410
ТАЛЬЯ́ЦІ (Togliatti) Пальміра (26.3.1893, г. Генуя, Італія —21.8.1964),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч італьян. і міжнар. камуніст. руху. Паводле адукацыі юрыст. Скончыў Турынскі ун-т (1915). Чл. Італьян. камуніст. партыі з моманту заснавання (1921), з 1926 яе ген. сакратар. Неаднаразова быў арыштаваны фаш. ўладамі Італіі. У 1926—44 у эміграцыі. З 1924 чл., з 1935 сакратар Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937—39 упаўнаважаны Выканкома Камінтэрна па аказанні дапамогі рэсп. ўраду Іспаніі ў вайне супраць франкісцкіх мяцежнікаў і італа-герм. інтэрвентаў (гл. Іспанская рэвалюцыя 1931—39). Міністр без партфеля, міністр юстыцыі, нам. прэм’ер-міністра ў італьян. урадах 1944—46. Удзельнік распрацоўкі рэсп. канстытуцыі Італіі (1947). Дэп. парламента з 1948. Працы па тэорыі і практыцы рабочага руху і інш. У гонар Т. названы г. Тальяці ў Самарскай вобл. (да 1964 Стаўрапаль).
т. 15, с. 410
ТАЛЬЯ́ЦІ,
горад, цэнтр Стаўрапольскага р-на ў Самарскай вобл. Расіі. Засн. ў 1737 як крэпасць Стаўрапаль. Горад з 1780. Перайменаваны ў гонар П.Тальяці (1964). 723 тыс. ж. (2000). Порт на р. Волга (Куйбышаўскае вадасх.). Чыг. станцыя. Найбуйн. ў Расіі цэнтр вытв-сці легкавых аўтамабіляў. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (гал. прадпрыемства АТ «Аўтаваз», вытв-сць трансфарматараў, суднарамонтна-мех. і электратэхн. з-ды), хім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук), харч., лёгкая. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Паліграф. прадпрыемства «Сучаснік». Політэхн. ін-т. Тэатры: драм., лялек. Краязн. музей. Пры буд-ве Волжскай (Куйбышаўскай) ГЭС горад трапіў у зону затаплення і ў сярэдзіне 1950-х г. перанесены на новае месца.
т. 15, с. 410