Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асвяці́цца, ✂; зак.

Стаць светлым, напоўніцца святлом.

  • Хата ярка асвяцілася.
  • Твар чалавека асвяціўся шчаслівай усмешкай (перан.).

|| незак. асвечвацца, ✂.

асвяці́ць​1, ✂; зак.

  1. Зрабіць светлым, даць святло.

    • Фары асвяцілі дарогу.
  2. перан. Асвятліць, выкласці.

    • Дакладчык асвяціў важнейшыя падзеі дня.

|| незак. асвечваць, ✂ і асвятляць, ✂.

|| наз. асвятленне, ✂.

асвяці́ць​2, ✂; зак.

  1. гл. свяціць​2.

  2. перан. Зрабіць свяшчэнным, ушанаваць (высок.).

|| незак. асвячаць, ✂.

|| наз. асвячэнне, ✂.

асе́дзецца, ✂; зак. (разм.).

Надоўга застацца на адным месцы, прывыкнуць да яго.

|| незак. аседжвацца, ✂.

асе́ліца, ✂, ж.

Наваколле сядзібы.

асе́лішча, ✂, н. (абл.).

  1. Месца, занятае будынкамі, садам, агародам; сядзіба.

  2. Прытулак; месца жыхарства.

асе́лы, ✂.

  1. Які зляжаўся, асеў, ушчыльніўся.

    • А. снег.
    • А. грунт.
  2. Які апусціўся, асеў, апаў.

    • А. пыл.
    • Аселая муць.
  3. Які жыве пастаянна на адным месцы; проціл. вандроўны.

    • Аселае насельніцтва.

|| наз. аселасць, ✂.

асемяні́ць, ✂; зак. (спец.).

Штучна апладніць.

|| незак. асемяняць, ✂.

|| наз. асемяненне, ✂.

асеніза́тар, ✂, м.

Работнік па асенізацыі.

асеніза́цыя, ✂, ж.

Сістэма санітарных мерапрыемстваў і прыстасаванняў для выдалення і абясшкоджвання вадкіх нечыстот.

|| прым. асенізацыйны, ✂.