Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

супольнік, , м.

  1. Таварыш па сумеснай рабоце; кампаньён.

  2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супольніца, .

|| прым. супольніцкі, .

супольны, .

  1. Сумесны, агульны, які ў аднолькавай меры належыць усім.

    • Супольная паша.
  2. Які ажыццяўляецца сумесна з кім-н.

    • Супольнае падарожжа.
    • Супольна (прысл.) працаваць.
  3. Аднолькавы з кім-н., уласцівы каму-н. адначасова з іншымі.

    • Супольныя імкненні.
    • Супольныя інтарэсы.

супоня, , ж.

Раменьчык для сцягвання клешчаў хамута.

суправаджальны, .

  1. Які служыць для суправаджэння чаго-н. (звестак, справаздач і пад.), калі дасылаецца адначасова з кім-, чым-н.

    • Суправаджальнае пісьмо.
  2. Які суправаджае што-н.

    • Суправаджальныя акалічнасці.
    • С. акампанемент.

суправаджацца, ; незак.

  1. Адбывацца адначасова з чым-н.

    • Навальніца суправаджалася градам.
  2. Мець сваім вынікам што-н.

    • Хвароба суправаджалася ўскладненнем.

суправаджаць, ; незак.

  1. Ісці, ехаць разам з кім-н. у якасці правадніка, перакладчыка і пад.

    • С. турыстаў на экскурсіі.
    • С. дэлегацыю.
  2. Рабіць адначасова з чым-н., спадарожнічаць чаму-н.

    • С. гаворку жэстамі.
  3. што чым. Служыць дапаўненнем да чаго-н.

    • С. даклад дэманстрацыяй фільма.

|| зак. суправадзіць, .

|| наз. суправаджэнне, .

супрамат, , м. (разм.).

Скарачэнне: супраціўленне матэрыялаў (назва навукі).

  • Вучэбны курс супрамату.

|| прым. супрамацкі, і супраматаўскі, .

супраціўляльнасць, , ж.

Здольнасць супраціўляцца, ступень супраціўлення.

  • С. арганізма хваробам.

супраціўляцца, ; незак.

Супрацьдзейнічаць насіллю, нападзенню, уздзеянню каго-, чаго-н.

  • С. ворагу.
  • С. хваробе.

|| наз. супраціўленне, .

супрацоўнік, , м.

  1. Чалавек, які працуе разам з кім-н.

    • С. навукова-даследчай установы.
  2. Назва работнікаў некаторых спецыяльнасцей, а таксама ўвогуле служачых.

    • С. музея.
    • С. часопіса.
    • Літаратурны с.

|| ж. супрацоўніца, .

|| прым. супрацоўніцкі, .