Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

астрано́м, ✂, м.

Спецыяліст па астраноміі.

астрано́мія, ✂, ж.

Навука аб нябесных целах.

|| прым. астранамічны, ✂.

  • Астранамічная лічба (перан. надзвычай вялікая).

астраўля́нін, ✂, м.

Жыхар вострава.

|| ж. астраўлянка, ✂.

астро́г, ✂, м.

  1. У старажытнасці: горад, абнесены частаколам.

  2. Тое, што і турма (уст.).

|| прым. астрожны, ✂.

  • А. рэжым.

астро́жнік, ✂, м. (уст.).

Арыштант, той, хто пасаджаны ў астрог (у 2 знач.), у турму.

|| ж. астрожніца, ✂.

астро́лаг, ✂, м.

Чалавек, які займаецца астралогіяй.

аструга́ць, ✂; зак.

Тое, што і абстругаць.

|| незак. астругваць, ✂.

асту́джваць, ✂; незак.

Тое, што і студзіць.

астыва́ць, ✂; незак.

  1. гл. астыць.

  2. Тое, што і стыць, стынуць (у 1 знач.).

астыгматы́зм, ✂, м. (спец.).

Анамалія праламляльнага асяроддзя вока, якая прыводзіць да расплывістасці адлюстравання.

|| прым. астыгматычны, ✂.