Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апрацо́ўчы, .

Які служыць для апрацоўкі, прызначаны для апрацоўкі.

  • А. інструмент.
  • Апрацоўчая прамысловасць.

апрача́, і апро́ч), прыназ.

  1. За выключэннем каго-, чаго-н.

    • Дома ўсе, а. бацькі.
  2. У дадатак да каго-, чаго-н.

    • У хаце, а. ложка, была і канапа.

  • Апрача таго (у знач. пабочн.) — акрамя таго, да таго ж.

апруцяне́лы, .

Застылы, скарчанелы; анямелы, адубелы.

  • Апруцянелыя ад холаду пальцы.

апрыёры, прысл. (кніжн.).

Незалежна ад вопыту, да вопыту; супрацьл. апастэрыёры.

|| прым. апрыёрны, .

|| наз. апрыёрнасць, .

апры́краць, ; зак.

Стаць прыкрым, непрыемным; моцна надакучыць каму-н.

  • Апрыкралі дажджы.

апры́кры, .

Які стаў прыкрым, непрыемным.

апрыто́мнець, ; зак.

  1. Ачуцца, прыйсці да прытомнасці.

  2. Апамятацца, набыць здольнасць спакойна разважаць і дзейнічаць.

апры́чнік, , м.

Той, хто знаходзіўся ў радах апрычніны (у 3 знач.).

  • Царскія апрычнікі.

апры́чніна, , ж.

  1. Сістэма надзвычайных мер, ажыццёўленая царом Іванам Грозным для разгрому баярска-княжацкай апазіцыі і ўмацавання самадзяржаўя.

  2. Частка дзяржаўных тэрыторый, якія знаходзіліся ў кіраванні цара і служылі яму апорай у насаджэнні гэтых мер.

  3. Спецыяльнае войска для правядзення палітыкі цара.

|| прым. апрычны, .

  • Апрычнае войска.
  • Апрычныя ўладанні.

апрэ́сніць, ; зак.

Зрабіць прэсным, ачысціць ад солей.

  • А. марскую ваду.

|| незак. апрасняць, .

|| наз. апрасненне, .

|| прым. апрасняльны, .