Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

аптэ́кар, , м.

Работнік аптэкі.

|| ж. аптэкарка, .

|| прым. аптэкарскі, .

аптэ́чка, , ж.

Набор лякарстваў, неабходных для першай дапамогі, а таксама спецыяльная скрынка, шафка з такім наборам.

  • Дарожная а.

апубліко́ўваць, ; незак.

Тое, што і публікаваць.

апу́склівы, .

Неахайны, недагледжаны.

  • А. чалавек.

апускны́, .

Які можна апусціць.

  • Апускная лямпа.

апусташа́льны, .

Які робіць апусташэнне.

  • Апусташальныя войны.

|| наз. апусташальнасць, .

апусто́шаны, .

Пазбаўлены маральных сіл, унутранага, духоўнага зместу.

  • Апустошаная душа.

|| наз. апустошанасць, .

апусто́шыць, ; зак.

  1. Зрабіць пустым, апустошыць.

    • А. зямлю.
    • А. кішэні (жарт.).
  2. перан. Пазбавіць маральных сіл, духоўнага зместу.

    • А. душу чалавека.

|| незак. апусташаць, .

|| наз. апусташэнне, і апустошванне, .

апусце́лы, .

Які стаў пустым, бязлюдным.

  • А. дом.
  • Апусцелыя вуліцы.

|| наз. апусцеласць, .

апусці́цца, ; зак.

  1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

    • Бусел апусціўся на луг.

    Рукі апусціліся ў каго-н. (таксама перан. знікла жаданне зрабіць што-н.).

  2. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

    • Апусціўся чалавек.

|| незак. апускацца, .

|| наз. апушчэнне, .