апусці́цца, ; зак.

  1. Перамясціцца ў больш нізкае становішча; знізіцца.

    • Бусел апусціўся на луг.

    Рукі апусціліся ў каго-н. (таксама перан. знікла жаданне зрабіць што-н.).

  2. перан. Перастаць клапаціцца пра свой знешні выгляд, дрэнна паводзіць сябе ў маральных адносінах.

    • Апусціўся чалавек.

|| незак. апускацца, .

|| наз. апушчэнне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)