Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асто́йлівы, ✂, (спец.).

Які валодае астойлівасцю.

асто́яцца, ✂; зак.

  1. Пра вадкасць: стаць спакойным, перастаць калыхацца або, утварыўшы асадак, стаць празрыстым, чыстым.

    • Каламутная вада астоялася.
  2. Утрымацца на нагах.

|| незак. астойвацца, ✂.

а́стра, ✂, ж.

Травяністая садовая дэкаратыўная расліна з буйнымі кветкамі рознай афарбоўкі, звычайна без паху.

|| прым. астравы, ✂.

астра...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да нябесных цел, напр. астраарыентацыя, астрафатаграфія;
  2. які мае адносіны да касмічнай прасторы, напр. астрабатаніка, астрагеалогія, астрафізіка;
  3. які мае адносіны да астраноміі. напр. астрапрылада.

астракі́зм, ✂, м. (кніжн.).

Выгнанне, ганенне.

астрало́гія, ✂, ж.

Вучэнне пра магчымыя сувязі, што існуюць паміж размяшчэннем нябесных свяціл і лёсамі людзей і народаў, пра магчымасць прадказання будучага паводле размяшчэння нябесных зорак.

|| прым. астралагічны, ✂.

астра́льны, ✂ (кніжн.).

Зорны.

  • А. свет.

астраля́бія, ✂, ж.

Стары геадэзічны (а яшчэ раней — астранамічны) прыбор для вымярэння вуглоў.

астрана́ўт, ✂, м.

  1. Спецыяліст па астранаўтыцы.

  2. Тое, што і касманаўт.

астрана́ўтыка, ✂, ж.

Навука аб палётах лятальных апаратаў у сусветнай прасторы; касманаўтыка.

|| прым. астранаўтычны, ✂.