Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асу́шак, ✂, м.

Край булкі свежага хлеба або сухі кавалак хлеба.

асуша́льны, ✂.

Які служыць для асушэння.

  • А. канал.

асушы́ць, ✂; зак.

  1. Зрабіць сухім.

    • А. балота.
    • А. вочы (перастаць плакаць; высок.).
    • А. слёзы каму-н. (суцешыць; высок.).
  2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н. (разм.).

    • А. бакал.

|| незак. асушваць, ✂ і асушаць, ✂.

|| наз. асушэнне, ✂ і асушка, ✂.

|| прым. асушальны, ✂.

  • Асушальныя работы.

асфа́льт, ✂, м.

  1. Чорная смалістая маса для пакрыцця дарог, вуліц, тратуараў і пад.

  2. Дарога, пакрытая такой масай.

    • Выехалі на а.

|| прым. асфальтавы, ✂.

асцерага́цца, ✂; незак.

Берагчыся, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н., пазбягаць чаго-н.

  • А. прастуды.

|| зак. асцерагчыся, ✂.

асцерагчы́, ✂; зак.

Перасцерагчы, папярэдзіць.

  • А. сябра.

|| незак. асцерагаць, ✂.

асцё, ✂, н., зб.

Доўгія тонкія асцюкі на каласах жыта, ячменю, пшаніцы.

|| прым. асцёвы, ✂.

асцю́к, ✂, м.

Доўгі тонкі вусік на каласах жыта, ячменю, пшаніцы.

  • Ячменныя асцюкі.

|| прым. асцюковы, ✂.

асцюкава́ты, ✂.

Багаты на асцюкі, з асцюкамі.

  • А. ячмень.

|| наз. асцюкаватасць, ✂.

асцяро́га, ✂, ж.

Асцярожныя адносіны да каго-, чаго-н., ахоўныя меры, каб папярэдзіць якую-н. нечаканасць.

  • Ішлі з асцярогай.