Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

апо́ўначы, і апаўно́чы), прысл.

У 12 гадзін ночы.

  • З паходу вярнуліся апоўначы.

апо́шліць, ; зак.

  1. Зрабіць пошлым, паказаць дробным, нікчэмным.

    • А. чужую думку.
  2. Часта ўжываючы, зрабіць хадульным, нікчэмным.

    • А. высокія словы.

|| незак. апашляць, .

|| наз. апашленне, .

апо́шні, .

  1. Канцавы ў шэрагу чаго-н.

    • А. дзень заняткаў.
    • А. ў чарзе.
    • У а. раз.
    • Праводзіць у апошнюю дарогу (перан. да канца; высок.).
  2. Які толькі што з’явіўся, самы новы.

    • А. нумар часопіса.
    • Апошнія паведамленні.
    • Апранацца па апошняй модзе.
  3. Канчатковы, беспаваротны, рашаючы.

    • Апошняе слова.
  4. Зусім дрэнны, самы горшы (разм.).

    • Лаяць апошнімі словамі.
  5. Гэты, толькі што названы (кніжн.).

    • Зайшла адна жанчына, затым другая, апошняя — з дзіцем.
  6. наз. апошняе, -яга, н. Тое адзінае, што засталося.

    • Гатовы з чалавекам апошнім падзяліцца.

апрабава́ць, ; зак.

  1. Праверыць, выпрабаваць.

    • А. новую тэхніку.
  2. Даць афіцыйнае адабрэнне чаму-н.

|| незак. апрабоўваць, .

|| наз. апрабоўванне, .

|| наз. апрабаванне, і апрабацыя, .

апра́ва, , ж.

  1. Рамка, тое, у што ўстаўляецца што-н., аздоба чаго-н.

    • Акуляры ў дарагой аправе.
  2. Тое, што акружае як рамка.

    • Возера ў аправе кучаравых кустоў.
  3. Металічнае пакрыццё абразоў як аздоба.

    • А. абраза.

|| прым. аправачны, .

апра́віцца, ; зак.

  1. Аднавіць свае сілы, ачуняць, паправіцца.

    • А. ад хваробы.
  2. Спаражніцца (разм.).

|| незак. апраўляцца, .

апра́віць, ; зак.

А. акуляры. А. партрэт.

|| незак. апраўляць, .

апраме́ніцца, ; зак.

Тое, што і абпраменіцца.

апраме́ніць, ; зак.

Тое, што і абпраменіць.

|| незак. апраменьваць, .

|| наз. апраменьванне, і апрамяненне, .

  • Апраменьванне кварцам.

апраме́тны, .

  1. Пякельны, такі, як у пекле.

  2. перан. Незвычайны па ступені праяўлення.

    • Апраметная цемра.
    • Праваліцца ў апраметную (наз.).