апо́шні,
-
Канцавы ў шэрагу чаго
-н. - А. дзень заняткаў.
- А. ў чарзе.
- У а. раз.
- Праводзіць у апошнюю дарогу (
перан. да канца;высок. ).
-
Які толькі што з’явіўся, самы новы.
- А. нумар часопіса.
- Апошнія паведамленні.
- Апранацца па апошняй модзе.
-
Канчатковы, беспаваротны, рашаючы.
- Апошняе слова.
-
Зусім дрэнны, самы горшы (
разм. ).- Лаяць апошнімі словамі.
-
Гэты, толькі што названы (
кніжн. ).- Зайшла адна жанчына, затым другая, апошняя — з дзіцем.
-
наз. апошняе, -яга, н. Тое адзінае, што засталося.- Гатовы з чалавекам апошнім падзяліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)