Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сумяшчальніцтва, , н.

Выкананне работы на якой-н. платнай пасадзе адначасова з асноўнай работай.

  • Дазволіць с. на палову стаўкі.

сумяшчальны, .

Такі, які можна сумясціць з чым-н.

  • Сумяшчальныя паняцці.

|| наз. сумяшчальнасць, .

суніцы, , ж.

Шматгадовая ягадная расліна з белымі кветкамі, пахучымі чырвонымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

  • Лясныя с.

|| прым. сунічны, .

сунічнік, , м., зб.

Кусцікі сунічнага ягадніку.

сунуцца1, ; зак. (разм.).

Кінуцца, палезці куды-н., паспрабаваць зрабіць што-н.

  • Сунуўся ў дзверы, ды назад.
  • С. ў бойку карнікі не адважыліся.

|| незак. совацца, .

сунуцца2, ; незак. (разм.).

  1. Вельмі павольна рухацца.

    • Калёсы ледзь сунуліся па гразі.
    • Па небе сунуліся дажджавыя хмары.
  2. Перамяшчацца, перасоўвацца, спаўзаць куды-н.

    • Пласт саломы паволі сунуўся з воза.

  • Сунуцца з (сваім) носам (разм. неадабр.) — умешвацца не ў сваю справу.

сунуць1, ; зак.

  1. Усунуць, укласці ўсярэдзіну чаго-н., пад што-н., пакласці куды-н. спехам.

    • С. палена ў агонь.
    • С. ногі ў валёнкі.
    • С. булку хлеба ў сумку.
  2. Даць што-н. спяшаючыся, нядбайна.

    • С. граблі ў рукі.
  3. перан. Даць хабар.

    • С. у лапу.
  4. Груба ўдарыць, стукнуць (разм.).

    • С. нажом у бок.
  5. Паказаць што-н. са злосцю, з незадавальненнем; тыцнуць.

    • С. пропуск вахцёру.

|| незак. соваць, .

сунуць2, ; незак.

Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца.

  • С. шафу па падлозе.

|| незак. соваць, .

суняцца, ; зак.

  1. Перастаць шумець, крычаць і пад.; супакоіцца.

    • Дзеці суняліся і леглі спаць.
  2. Спыніцца, перастаць дзейнічаць.

    • Вечарам дождж суняўся.
    • На душы не сунімаецца трывога (непакоіць, турбуе).
  3. Перастаць рухацца; спыніць рух, ход.

    • Мапеды звярнулі ў лес і суняліся.

|| незак. сунімацца, .

суняць, ; зак.

  1. Супакоіць, спыніць.

    • С. слёзы.
    • С. кроў.
  2. Спыніць, стрымаць рух, праяўленне чаго-н.

    • С. натоўп.
  3. Угаманіць, прымусіць супакоіцца.

    • С. дзяцей.
  4. перан. Аслабіць, прыглушыць якое-н. пачуццё.

    • С. гнеў.

|| незак. сунімаць, .