сунуць1, ; зак.

  1. Усунуць, укласці ўсярэдзіну чаго-н., пад што-н., пакласці куды-н. спехам.

    • С. палена ў агонь.
    • С. ногі ў валёнкі.
    • С. булку хлеба ў сумку.
  2. Даць што-н. спяшаючыся, нядбайна.

    • С. граблі ў рукі.
  3. перан. Даць хабар.

    • С. у лапу.
  4. Груба ўдарыць, стукнуць (разм.).

    • С. нажом у бок.
  5. Паказаць што-н. са злосцю, з незадавальненнем; тыцнуць.

    • С. пропуск вахцёру.

|| незак. соваць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)