Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

асо́бы, .

  1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне.

    • А. аддзел.
    • Асобае даручэнне.
  2. Адметны, не падобны да іншых, асаблівы.

    • Асобая думка.

асо́т, , м.

Калючая расліна, пустазелле.

|| прым. асотавы, .

аспе́кт, , м. (кніжн.).

Пункт погляду, з якога разглядаюцца прадметы, паняцці, з’явы.

|| прым. аспектны, .

а́спід, , м.

  1. Род ядавітай змяі.

  2. Злы, каварны чалавек лаянк.).

а́спідны:

  • аспідная дошка — дошка са слаістага мінералу чорнага колеру, на якой пішуць грыфелем.

аспіра́нт, , м.

Той, хто рыхтуецца да навуковай дзейнасці пры вышэйшай навучальнай або навуковай установе.

|| ж. аспірантка, .

|| прым. аспіранцкі, .

аспіранту́ра, , ж.

Сістэма падрыхтоўкі кадраў для вышэйшых навучальных і навукова-даследчых устаноў.

  • Скончыць аспірантуру.

аспіры́н, , м.

Лякарства, якое суцішае боль і паніжае тэмпературу.

аспрэ́чваць, ; незак.

  1. гл. аспрэчыць.

  2. Імкнуцца дасягнуць чаго-н. шляхам спаборніцтва.

    • А. першае месца па футболу.

аспрэ́чыць, ; зак.

Аб’явіць спрэчным, выказаць сваю нязгоду з чым-н.

  • А. выказванне дакладчыка.

|| незак. аспрэчваць, .