Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упхнуцца, ✂; зак. (разм.).

З намаганнем прабрацца куды-н., уціснуцца.

  • У. ў перапоўнены аўтобус.

|| незак. упіхацца, ✂ і упіхвацца, ✂.

упхнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Уштурхнуць, усунуць.

    • У. пальчаткі ў кішэню.
    • Яго сілай упхнулі ў кабінет.
  2. перан. Прымусіць узяць, прыняць што-н.

    • У. няякасны тавар каму-н.
  3. перан., каго: Паставіць на якую-н. работу, пасаду і пад. супраць волі або ўладкаваць куды-н. па пратэкцыі.

    • У. на завод.
    • У. сына на завочнае аддзяленне інстытута.

|| незак. упіхаць, ✂ і упіхваць, ✂.

упынак, ✂, м.

  1. без упынку (разм.) — не перастаючы, не абмяжоўваючы сябе.

    • Балбатаць без упынку.
  2. не знаходзіць або не мець упынку (разм.) — не магчы супакоіцца, не быць у стане ўтрымацца ад чаго-н.

    • Ён цэлы дзень не знаходзіў сабе ўпынку.
    • Яна ў рабоце не мае ўпынку;
  3. няма ўпынку каму-чаму або на каго-што (разм.) — нельга стрымаць, спыніць.

    • Раздурэліся дзеці, што і ўпынку ім або на іх няма.
    • Дажджу або на дождж сёння і ўпынку няма — лье і лье.

упырснуць, ✂; зак.

Увесці пад скуру (шпрыцам).

  • У. камфару.

|| незак. упырскваць, ✂.

|| наз. упырскванне, ✂.

упырхнуць, ✂; зак.

Пырхаючы, уляцець.

  • Верабей упырхнуў у акно.

|| незак. упырхваць, ✂.

упэўненасць, ✂, ж.

  1. гл. упэўнены.

  2. Цвёрдая вера ў каго-, што-н., перакананасць у чым-н.

    • У. у сваіх сілах.
    • У. у сябрах.

упэўнены, ✂.

Які цвёрда верыць у што-н., перакананы ў чым-н.; цвёрды, рашучы.

  • У. ў поспеху.
  • У. ў сабе (не сумняваецца ў сваіх сілах, магчымасцях).
  • Упэўнена (прысл.) гаварыць.
  • У. крок.
  • У. адказ.
  • Будзь упэўнены — не сумнявайся, не турбуйся (усё будзе так, як трэба).

|| наз. упэўненасць, ✂.

упэўніцца, ✂; зак.

Цвёрда паверыць у што-н., пераканацца ў чым-н. У ў чыёй-н. шчырасці.

  • Мы ўпэўніліся, што ён не падвядзе чалавека.

|| незак. упэўнівацца, ✂.

упэўніць, ✂; зак.

Прымусіць паверыць у што-н., пераканаць у чым-н.

  • У слухачоў у сваёй праваце.

|| незак. упэўніваць, ✂.

упяцёх, прысл.

У колькасці пяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

  • Пайшлі касіць у.