упынак, , м.

  1. без упынку (разм.) — не перастаючы, не абмяжоўваючы сябе.

    • Балбатаць без упынку.
  2. не знаходзіць або не мець упынку (разм.) — не магчы супакоіцца, не быць у стане ўтрымацца ад чаго-н.

    • Ён цэлы дзень не знаходзіў сабе ўпынку.
    • Яна ў рабоце не мае ўпынку;
  3. няма ўпынку каму-чаму або на каго-што (разм.) — нельга стрымаць, спыніць.

    • Раздурэліся дзеці, што і ўпынку ім або на іх няма.
    • Дажджу або на дождж сёння і ўпынку няма — лье і лье.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)