Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

уці́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Абрубак.

У. дрэва.

уціна́нне гл. уцяць.

уціна́ць гл. уцяць.

уціра́нне гл. уцерціся, уцерці.

уціра́цца гл. уцерціся.

уціра́ць гл. уцерці.

уці́ск, -у, м.

1. гл. уціскаць².

2. Грубае абмежаванне ў правах; прыгнёт.

Сацыяльны ў.

Каланіяльны ў.

уціска́ць¹ гл. уціснуць.

уціска́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго-н., прыгнятаць.

У. слабых.

|| наз. уці́ск, -у, м.

уці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ні́ся; зак.

1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго-н.

У. ў зямлю.

2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што-н. цеснае, запоўненае.

У. ў аўтобус.

3. Цесна абвязаць сябе чым-н. (разм.).

У. папружкай.

4. перан. Якім-н. чынам уладкавацца куды-н. (разм.).

Уціснуўся ў каледж.

|| незак. уціска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1—3 знач.).