уцале́лы, -ая, -ае.
Які ўцалеў, захаваўся.
У. дом.
уцале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
Застацца цэлым, непашкоджаным.
Дом уцалеў пасля бамбардзіровак.
уцані́ць, уцаню́, уцо́ніш, уцо́ніць; уцо́нены; зак., што.
Знізіць цану на што-н.
У. тавар.
|| незак. уцэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. уцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым. уцэ́начны, -ая, -ае.