уце́рці, утру́, утро́ш, утро́; утро́м, утраце́, утру́ць; уцёр, уце́рла; утры́; уцёрты; зак.
1. што ў што. Націраючы, прымусіць увабрацца.
У. мазь.
2. каго-што. Выцерці, абцерці.
У. слёзы.
У. нос каму-н. (таксама перан.: аказацца наперадзе, паказаць яўную перавагу ў чым-н.).
|| незак. уціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. уціра́нне, -я, н.
уце́рціся, утру́ся, утро́шся, утро́цца; утро́мся, утраце́ся, утру́цца; уцёрся, уце́рлася; утры́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увабрацца пры націранні.
Мазь добра ўцерлася.
2. Выцерці сабе твар.
У. ручніком.
3. перан. Праціснуўшыся, увайсці (разм.).
У. ў гушчу натоўпу.
4. перан. Пранікнуць куды-н. пры дапамозе хітрыкаў, нядобрых прыёмаў і пад. (разм.).
У. ў калектыў.
У. ў давер’е да каго-н.
|| незак. уціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. уціра́нне, -я, н.
уце́ха, -і, ДМ уце́се, мн. -і, уце́х, ж.
1. Забава, задавальненне.
Дзіцячыя ўцехі.
2. Той, хто (тое, што) прыносіць радасць, задавальненне.
Толькі ў працы і знаходзіш уцеху.
Дачка — бацькава ў.
уце́чка, -і, ДМ -чцы, ж.
Страта ў выніку выцякання, рассыпання.
У. вады.
У. зерня.
У. інфармацыі (перан.). У. мазгоў (перан.: эміграцыя вучоных, спецыялістаў, творчых работнікаў ці пераход іх у іншую сферу дзейнасці ў сваёй краіне).
уце́шны, -ая, -ае.
Які прыносіць уцеху, радасны, прыемны.
Уцешныя моманты жыцця.
Уцешная мелодыя.
|| наз. уце́шнасць, -і, ж.
уце́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (што).
Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н.
У. дзіця.
Яе пісьмо нас уцешыла.
|| незак. уцяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. уце́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; незак. уцяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. уцяшэ́нне, -я, н.
уцярпе́ць, уцярплю́, уцярпі́ш, уцярпі́ць; уцярпі́м, уцерпіце́, уцярпя́ць; уцярпі́, і уце́рпець, -плю, -піш, -піць; -пі́; зак.
Цярпліва перанесці, утрымацца ад якога-н. дзеяння.
Не ўцярпеў (уцерпеў), каб не выказацца.