Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

умудры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; зак.

Ухітрыцца зрабіць што-н., а таксама (іран.) ухітрыцца зрабіць што-н. такое, чаго лёгка можна пазбегнуць.

Як ты ўмудрыўся на столькі спазніцца?

|| незак. умудра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

умурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

Памясціць, умацаваўшы цаглянай кладкай; умазаць.

У. касцёл.

|| незак. умуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. умуро́ўванне, -я, н.