удыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., перад кім (разм.).
Старацца задобрыць каго-н. ліслівасцю; падлізвацца, паддобрывацца.
Нечага мне перад ім у.
|| наз. удыга́нне, -я, н.
уды́х, -у, мн. -і, -аў, м.
Асобнае ўдыханне; проціл. выдых.
Зрабіць глыбокі ў.
удыхну́ць¹, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.
Набраць у лёгкія паветра пры дыханні.
У. свежае паветра.
|| незак. удыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. удыха́нне, -я, н.; прым. удыха́льны, -ая, -ае.
удыхну́ць², -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што ў каго (што) (высок.).
Абудзіць у кім-н. што-н. (які-н. настрой, думкі і пад.).
У. надзею.
У. жыццё ў каго-н. (абудзіць да дзейнасці).