Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

удзвю́х, прысл.

У колькасці дзвюх жанчын.

У. жнецца хутчэй.

удзевяцёх, прысл.

У колькасці дзевяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).

удзевяцяры́х, прысл.

Колькасцю ў дзевяць асоб рознага полу або істот ніякага роду.

удзе́л¹, -у, м.

Сумесная дзейнасць пры выкананні чаго-н., супрацоўніцтва ў чым-н.

Прыняць у. у спаборніцтвах.

Канцэрт з удзелам вядомых артыстаў эстрады.

удзе́л², -а, мн. -ы, -аў, м.

У старажытнай і сярэдневяковай Русі: вобласць, якой кіраваў князь.

|| прым. удзе́льны, -ая, -ае.

У. князь.

Удзельнае княства.

удзе́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ўдзельнічае ў чым-н.

У. спаборніцтваў.

|| ж. удзе́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

удзе́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., у чым.

Прымаць удзел у чым-н.

У. у выбарах.

У. у баі.

У. у мастацкай самадзейнасці.

удзе́льны¹, -ая, -ае (кніжн.).

Які мае непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго-н.

|| наз. удзе́льнасць, -і, ж.

удзе́льны² гл. удзел².

удзе́льны³, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да адзінкі аб’ёму, масы і пад.

У. аб’ём.

Удзельная цеплаёмістасць.

Удзельная вага (вага адзінкі аб’ёму рэчыва).