Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

удваі́х, прысл.

Колькасцю ў дзве асобы рознага полу або істоты ніякага роду.

Маці з сынам працуюць у.

удвайне́, прысл.

У двайным памеры, удвая.

Заплаціць у.

удвая́, прысл.

1. У два разы.

У. больш.

2. У два рады, сагнуўшы папалам.

Ліст паперы складзены ў.

удво́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́іцца; зак.

Павялічыцца ўдвая, падвоіцца.

Насельніцтва горада ўдвоілася.

|| незак. удво́йвацца, -аецца.

|| наз. удвае́нне, -я, н.

удво́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што.

Павялічыць удвая, падвоіць.

У. намаганні.

|| незак. удво́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. удвае́нне, -я, н.

удву́х, прысл.

У колькасці двух мужчын.

У. ехаць весялей.