Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

угару́ і уго́ру, прысл. (разм.).

Увышыню, уверх.

Шар падняўся ў.

Дубы ўзнімаюць у. свае цяжкія кроны.

Ісці ўгару (разм.) —

1) атрымаць павышэнне па службе;

2) паспяхова развівацца.

Лапкі ўгору (разм., жарт.) — не супраціўляцца.

уго́ддзе, -я, звычайна мн. -і, -яў, н.

Месца, тэрыторыя як аб’ект сельскагаспадарчага прызначэння (поле, лес, возера і пад.).

Сенакосныя ўгоддзі.

Лясныя ўгоддзі.

уго́дкі, -дак і -дкаў.

Гадавіна (звычайна) з дня смерці, а таксама наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой-н. падзеі.

уго́длівы, -ая, -ае.

Празмерна паслужлівы, ліслівы, дагодлівы.

У. чалавек.

|| наз. уго́длівасць, -і, ж.

уго́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Угодлівы чалавек (разм.).

2. У рэлігійным уяўленні: святы, які ўгадзіў Богу сваім бязгрэшным жыццём.

|| ж. уго́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

уго́дніцтва, -а, н. (разм.).

Рабалепна-ліслівае імкненне дагадзіць каму-н.

Яго прынцыповай натуры праціўна было ў.

уго́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Весці сябе ўгодліва.

У. перад начальнікам.

уго́йдвацца гл. угайдацца.

уго́лас, прысл.

1. Так, што чутно іншым, гучна, голасна.

Чытаць у.

2. перан. Адкрыта, на людзях.

Заявіць пра што-н. у.

уго́ртванне гл. угарнуць.