Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

угле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. у каго-што, на каго-што і без дап. Уважліва працягла глядзець, прыгледзецца, стараючыся ўбачыць каго-, што-н.

У. ў марскую даль.

2. у каго-што. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды-н., на каго-, што-н., уставіцца, утаропіцца.

Чаго ты гэтак угледзеўся ў мяне?

|| незак. угляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і угля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

угле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. каго-што, без дап. і з дадан. Заўважыць, прымеціць, згледзець.

У прыцемку я не ўгледзела, хто ішоў.

2. за кім-чым. Дагледзець, прасачыць за кім-, чым-н. (разм.).

За ўсімі не ўгледзіш.

3. што ў чым. Устанавіць, выявіць, убачыць.

У. сур’ёзную памылку ў артыкуле.

углы́б, прысл. і прыназ. з Р.

Тое, што і углыбіню.

углыбіню́, прысл. і прыназ. з Р.

1. прысл. Углыб чаго-н., унутр.

Паплавок пайшоў у.

2. прыназ. У што-н., унутр чаго-н.

У. лесу.

углы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак., у што.

1. Зайсці ў глыбіню чаго-н. або капаючы, рыючы, пранікнуць глыбей у зямлю.

У. ў лес.

Будаўнікі метро ўглыбіліся на дзесяць метраў у зямлю.

2. перан. Засяроджвацца, цалкам аддацца чаму-н.; унікнуць у тонкасці чаго-н.

У. ў аналіз твора.

|| незак. углыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. углыбле́нне, -я, н.