Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́фе, нескл., м.

Тое, што і кава.

|| прым. кафе́йны, -ая, -ае.

Кафейная плантацыя.

ко́фта, -ы, ДМ -фце, мн. -ы, кофт, ж.

Верхняе кароткае (звычайна трохі ніжэй пояса) жаночае адзенне.

Модная к.

|| памянш.-ласк. ко́фтачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ко́фтачны, -ая, -ае.