Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

козагадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Спецыяліст у галіне козагадоўлі.

козагадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне коз як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. козагадо́ўчы, -ая, -ае.

ко́зачка гл. каза.

ко́злік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. казёл.

2. Тое, што і казёл (у 6 знач.).

ко́злы, -аў.

1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа.

2. Падстаўка для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж.

Пілаваць дровы на козлах.

3. Спосаб састаўлення вінтовак.

Саставіць вінтоўкі ў к.

ко́зыр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Карта той масці, якая лічыцца старшай у гульні.

2. перан. Тое, што можа даць перавагу ў чым-н.

Выбіць усе козыры.

Хадзіць козырам (разм.) — паводзіць сябе ганарліва.

|| прым. казы́рны, -ая, -ае.

ко́зыт, -у, М -зыце, м.

Адчуванне лёгкага нервовага раздражнення, якое выклікаецца дотыкам да скуры.

Баяцца козыту.