Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кок¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Повар на судне.

кок², -а, м.

Мужчынская прычоска — начэсаная або закручаная пасма валасоў над ілбом.

Прычоска з кокам.

кок³ гл. кокі.

ко́кан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ахоўная абалонка, у якой вусень ператвараецца ў кукалку.

Шаўкавічны к.

|| прым. ко́канавы, -ая, -ае.

ко́ка-ко́ла, -ы, ж.

Безалкагольны газіраваны танізуючы напітак.

ко́кі, -аў, адз. кок, -а, м. (спец.).

Шарападобныя бактэрыі.

|| прым. ко́кавы, -ая, -ае.

ко́клюш, -у, м.

Інфекцыйная (пераважна ў дзяцей) хвароба, якая выражаецца ў прыступах сутаргавага кашлю.

|| прым. ко́клюшны, -ая, -ае.

ко́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. што. Стукнуўшы, разбіць.

К. вазу.

2. каго. Забіць, знішчыць.

К. вартавога.

|| незак. ко́каць, -аю, -аеш, -ае.

кокс, -у, м.

Від цвёрдага паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю або торфу шляхам моцнага награвання без доступу паветра.

|| прым. ко́ксавы, -ая, -ае.