Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

канавя́зь і ко́навязь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Прыстасаванне для прывязвання коней на адкрытым месцы.

кон, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Месца, дзе ставяцца фігуры, якія трэба выбіваць (пры гульні ў гарадкі, пікара і пад.), або месца, куды кладзецца стаўка ў азартных гульнях.

Начарціць к.

Паставіць грошы на к.

2. Адна партыя якой-н. гульні.

Згуляць адзін к.

Ставіць на кон — рызыкаваць сваім жыццём.

ко́навязны гл. канавязь.

ко́навязь гл. канавязь.

ко́наўка, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак, ж.

Металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.

|| прым. ко́навачны, -ая, -ае.

ко́ндар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая драпежная птушка сямейства грыфаў з голай галавой і шыяй, якая корміцца пераважна падлай.

конегадо́вец, -до́ўца, мн.о́ўцы, -до́ўцаў, м.

Спецыяліст па конегадоўлі.

конегадо́ўля, -і, ж.

Развядзенне коней як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. конегадо́ўчы, -ая, -ае.

Конегадоўчая гаспадарка.

ко́нік¹ гл. конь.

ко́нік², -а, мн. -і, -аў, м.

Насякомае, якое скача і стракоча крыламі.

|| прым. ко́нікавы, -ая, -ае.