Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

код, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Сістэма ўмоўных абазначэнняў, сігналаў, якія перадаюць інфармацыю.

Тэлеграфны к.

Лічбавы к.

Генетычны код (спец.) — паслядоўнасць размяшчэння матэрыяльных носьбітаў спадчыннасці (генаў), якая перадаецца ад пакалення да пакалення.

|| прым. ко́давы, -ая, -ае.

ко́дла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

1. Дом, сяліба.

2. Сям’я, род.

Сусед прыехаў з усім сваім кодлам.

3. перан. Група людзей, аб’яднаных чым-н. (пагард.).

Варожае к.

ко́дэкс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сістэматызаваны звод законаў.

Грамадзянскі к.

2. перан., чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, прынцыпаў, поглядаў.

Маральны к.

3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спец.).

Пергаментны к.