Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́панік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Полаз са ствала дрэва, выкапанага з коранем.

ко́панка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Выкапаны штучны вадаём, запоўнены вадой; сажалка.

копасклада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Сельскагаспадарчая машына для складання сена, саломы ў копы.

ко́паць, -і, ж.

Сажа, якая асядае слоем на паверхні чаго-н.; куродым.

К. на сценах.

коп’епадо́бны, -ая, -ае.

Які мае выгляд, форму кап’я.

ко́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

1. Дакладнае ўзнаўленне, паўтарэнне чаго-н., зробленае з арыгінала; новы экзэмпляр.

К. карціны.

Зняць копію з пасведчання аб нараджэнні.

2. перан. Пра каго-н. (што-н.), вельмі падобнага да другога (на другое).

Сын — к. свайго бацькі.

ко́пка¹ гл. капа́ць.

ко́пка² гл. капа́’.

ко́птур, -а і капту́р, -а́, м.

У выразе: з коптурам (каптуром) (разм.) — вышэй краёў; з верхам.

Набраць кош бульбы з коптурам.