Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́бальт, -а, М -льце, м.

Хімічны элемент, серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам.

|| прым. ко́бальтавы, -ая, -ае.

К. сплаў.

ко́бза, -ы, мн. -ы, кобз і -аў, ж.

Старадаўні ўкраінскі шчыпковы струнна-музычны інструмент.

ко́бра, -ы, мн. -ы, кобр і -аў, ж.

Вялікая ядавітая змяя сямейства аспідаў, якая пры небяспецы прымае своеасаблівую позу, падымаючы пярэднюю частку цела вертыкальна над зямлёй і расшыраючы шыю ў выглядзе дыска (пашырана ў Афрыцы, Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).