Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бух, выкл.

1. Ужыв. для абазначэння глухога адрывістага гуку пры ўдары, стрэле і пад.

Прыцэліўся — бух!

2. у знач. вык. Ужыв. ў значэнні дзеясловаў бухнуць², бухнуцца і бухаць (разм.).

Разбегся і бух у раку.

Бух аб падлогу.

буха́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адна штука печанага чорнага хлеба; бохан.

Б. свежага хлеба.

бу́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць глухі адрывісты гук.

Усю ноч бухаюць гарматы.

2. З сілай стукаць, удараць, падаць.

Б. у дзверы.

Б. аб зямлю.

|| зак. і аднакр. бу́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| звар. бу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. бу́ханне, -я, н.

бухга́лтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па бухгалтэрыі (у 1 знач.).

|| ж. бухга́лтарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. бухга́лтарскі, -ая, -ае.

бухгалтэ́рыя, -і, ж.

1. Тэорыя і практыка рахункаводства і дакументальнага гаспадарчага ўліку грашовых сродкаў.

2. мн. -і, -рый. Падліковы аддзел на прадпрыемстве, ва ўстанове.

Двайная бухгалтэрыя — метад уліку, пры якім кожная ўліковая аперацыя запісваецца двойчы: у прыходзе (дэбет) і расходзе (крэдыт).

Двайная бухгалтэрыя

1) пра дваістыя, двудушныя паводзіны, дзеянні;

2) пра двайны бухгалтарскі ўлік (фактычны і фіктыўны), які сведчыць пра схаваныя даходы.

|| прым. бухга́лтарскі, -ая, -ае.

Бухгалтарскія кнігі.

бухма́ты, -ая, -ае (разм.).

Пышны, разложысты.

Бухматыя кроны.

|| наз. бухма́тасць, -і, ж.

бу́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. і аднакр. (разм.).

Упасці з шумам, грымнуцца.

Б. з воза.

бу́хнуць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; бух, бу́хла; незак.

Пашырацца, павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці; разбухаць.

Ад сырасці дзверы б.

бу́хнуць², -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. гл. бухаць.

2. Бухнуцца.

Б. з печы на падлогу.

3. Уліць, усыпаць, укінуць адразу ў вялікай колькасці.

Б. жменю солі ў місу.

бу́хта, -ы, ДМ -хце, мн. -ы, бухт і -аў, ж.

Невялікі марскі заліў, прыгодны для стаянкі судоў.

Ціхая б.