Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бук, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -а. Вялікае лісцевае дрэва з гладкай светла-шэрай карой і цвёрдай драўнінай.

Пасадзіць б.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

Зуб’е ў граблях з буку.

|| прым. бу́кавы, -ая, -ае.

Б. лес.

Сямейства букавых (наз.).

буквае́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (іран.).

Чалавек, які прыдае большае значэнне знешняму боку чаго-н., дробязям, чым сутнасці; фармаліст.

|| ж. буквае́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. буквае́дскі, -ая, -ае.

Б. падыход.

буквае́дства, -а, н. (іран.).

Чыста знешняе, фармальнае тлумачэнне чаго-н., якое наносіць шкоду сэнсу, сутнасці.

буква́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кніжка для першапачатковага навучання грамаце.

|| прым. буква́рны, -ая, -ае.

буке́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Падабраныя і прыгожа складзеныя ў пучок кветкі.

2. Сукупнасць араматычных і смакавых уласцівасцей чаго-н.

Б. чаю.

Гэта віно мае асаблівы б.

|| прым. буке́тны, -ая, -ае.

букіні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца купляй і продажам рэдкіх і старых кніг.

|| ж. букіні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. букіні́сцкі, -ая, -ае.

букіністы́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да продажу і куплі рэдкіх і старых кніг.

Б. магазін.

букле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Друкаванае выданне падарункавага, даведачнага або рэкламнага характару на адным лісце, якое разгортваецца як шырма.

Б. «Літаратурны музей Янкі Купалы».

|| прым. букле́тны, -ая, -ае.

бу́клі, -яў, адз. -я, -і, ж. (уст.).

Завітыя кольцамі пасмы валасоў.

буко́ліка, -і, ДМ -ліцы, ж. (спец.).

Жанр літаратурных твораў, у якіх ідэалізуецца сціплае вясковае жыццё на ўлонні прыроды.

|| прым. букалі́чны, -ая, -ае.