Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

буса́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Доўгі шост з металічным вастрыём і крукам на канцы.

Пажарны б.

буса́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Суднавы рабочы, які працуе з дапамогай бусака.

бу́сел, -сла, мн. буслы́, -о́ў, м.

1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і доўгімі чырвонымі нагамі.

Б. даўгакрылы.

Белы б.

Чорны б.

2. Высокая бутэлька гарэлкі (уст., разм.).

На стале стаялі два буслы гарэлкі.

|| прым. буслі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Б. клёкат.

буслі́ха, -і, ДМі́се, мн. -і, -лі́х, ж.

Самка бусла.

бусля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Гняздо бусла.

На старых ліпах чарнелі буслянкі.

бусляня́ і буслянё, -ня́ці, мн. бусляня́ты, -ня́т, н.

Птушаня бусла.